Васіль Вір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Вір
Партыя:

Васіль Вір (псеўданім С. Пінскі; ?, Піншчына — пасля 1991, Канада), беларускі педагог, журналіст, палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1920-30-х г. актыўна ўдзельнічаў у Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе на Піншчыне, спрыяў Таварыству беларускай школы. У Пінску імкнуўся стварыць беларускую газету, чаго не дазволілі ўлады. Быў рэпрэсаваны польскімі ўладамі. У верасні 1939 г. прымаў удзел у антыпольскім паўстанні на заходнебеларускім Палессі. Падчас нямецкай акупацыі арганізоўваў беларускае школьніцтва на Піншчыне і Століншчыне, друкаваўся ў віленскай газеце «Беларускі голас». Прымаў удзел у беларускім нацыянальным падполлі, арганізоўваў нацыянальную партызанку. У канцы 1943 арыштаваны СД у Пінску і высланы на прымусовую працу ў Германію. Напрыканцы 1940-х г. з Заходняй Германіі выехаў у Канаду. Браў удзел у беларускім жыцці, уваходзіў у рэдкалегію газеты «Беларускі голас» (Таронта, Канада), дзе выступаў як публіцыст, друкаваў успаміны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]