Васіль Міхайлавіч Гладкоў
Выгляд
| Васіль Міхайлавіч Гладкоў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 5 студзеня 1929 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2011 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Жонка | Марыя Андрэеўна Гладкова |
| Узнагароды і прэміі | |
Васіль Міхайлавіч Гладкоў (5 студзеня 1929, в. Новаіванаўка, Веткаўскі раён — 2011, Гомель) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1]. На рачным транспарце з 1945 года; з 1970 года ў Верхнедняпроўскім рачным параходстве: капітан, памочнік механіка цеплахода «Сцяпан Шутаў», з 1974 года капітан, памочнік механіка цеплахода «Міхаіл Мароз»[1].
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за поспехі ў выкананні планавых заданняў па развіццю рачнога транспарту[1].