Васіль Міхайлавіч Чабатароў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Міхайлавіч Чабатароў
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1918(1918-06-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 чэрвеня 1944(1944-06-27) (26 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Званне лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі

Васіль Міхайлавіч Чабатароў (25 чэрвеня 1918, в. Гаўрылаўка, Рузаеўскі раён, Какчэтаўскай вобласць — 27 чэрвеня 1944, Бобр, Крупскі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1941 года. На фронце з 1942 года, быў снайперам і намеснікам палітрука роты. З ліпеня 1943 года — оперупаўнаважаны аддзела контрразведкі «Смерш» танкавай брыгады.

27 ліпеня 1944 года з мэтай захопу пераправы цераз ракі Бобр з батальёнам прарваўся ў тыл праціўніка, знішчыў дзесяцярых і ўзяў у палон афіцэра. Пры дастаўцы палоннага ў часць В. М. Чабатароў быў цяжка паранены і забіты.

За подзвіг, здзейснены ў баях за вызваленне гарадскога пасёлка Бобр Крупскага раёна, В. М. Чабатарову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названы вуліцы ў Мінску і г. п. Бобр. У 1973 годзе ў г. п. Бобр быў ўстаноўлены паплечны бюст[1].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чеботарев Василий Михайлович // Герои Советского Союза: краткий биографический словарь в двух томах. — М., 1988. Т. 2. — С. 711.
  • Чабатароў Васіль Міхайлавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага раёна. — Мн., 1999. — С. 292.
  • Чеботарев Василий Михайлович // Навечно в сердце народном: справочник. — Мн., 1984. — С. 562.
  • Чеботарев Василий Михайлович // Их именами названы…: энцикл. справочник. — Минск, 1987. — С. 659—660.

Зноскі