Перайсці да зместу

Васіль Пракопавіч Жураўлёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пракопавіч Жураўлёў
Дата нараджэння 27 мая 1931(1931-05-27) (93 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, літаратурны тэарэтык, гісторык літаратуры, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], тэорыя літаратуры[d][1] і гісторыя літаратуры[d][1]
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Васіль Пракопавіч Жураўлёў (27 мая 1931, вёска Раздзел 2-гі, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць —) — беларускі крытык і літаратуразнавец.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1954 г. скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага і паступіў у аспірантуру пры гэтым жа інстытуце. З 1956 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук.

Выступае ў друку ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства з 1956 г. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» т. 1-2 (1964—1966). «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» т.2 (1969). «История белорусской дооктябрьской литературы» (1977). Сааўтар калектыўных прац «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (разам з П. Дзюбайлам і М. Луферавым, 1967). «Пытанні паэтыкі» (разам з Я. Шпакоўскім і А. Яскевічам, 1974), аўтар манаграфіі « Структура твора» (1978).

  • Жураўлёў Васіль Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 450-451. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)..
  • Жураўлёў Васіль Пракопавіч// Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі.—1985.— Т. 2.—С. 444.
  • Жураўлёў Васіль// Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік. У 6 т. Т. 2.—Мн., 1993.—С. 453—454.
  • Жураўлёў Васіль// Пісьменнікі Магілёўшчыны: Бібліягр. паказ.: Склад.: Новікава Н. А., Катлёнак А. А.—Магілёў, 1993.—С. 78, 79, 166, 221, 226
  • Жураўлёў Васіль Пракопавіч: Знакамітыя людзі// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 528—529.
  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.