Вацлаў Шпала
Вацлаў Шпала | |
---|---|
чэшск.: Václav Špála | |
![]() | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, графік, настаўнік |
Дата нараджэння | 24 жніўня 1885[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1946[1][3][…] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Jan Špála[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Вацлаў Шпала (чэш. Václav Špála; 1885, Злуніцэ — 1946, Прага) — чэшскі мастак, графік і ілюстратар.
Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
В. Шпала нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і, быў адным з дзевяці дзяцей. Мастацкую адукацыю атрымаў спачатку ў мастацкай школе ў Градзец-Кралаве, затым у Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Празе і, у 1903-08 гадах — у пражскай Акадэміі мастацтваў. У ранні перыяд творчасці (пачынаючы 1905 года) на яго працы аказалі ўплыў карціны Э. Мунка, П. Сезана, В. ван Гога, у графіцы бачныя элементы фавізму.
У 1911 годзе мастак піша палатно «Ідылія» (Купанне дзвюх дзяўчат), у якой упершыню характэрнымі і асноўнымі з’яўляюцца камбінацыі дзвюх фарбаў — цёплай чырвонай і халоднай сіняй. Гэты мастацкі прыём захоўваецца ў працах В. Шпалы да 1923 года. У тым жа, 1911 годзе мастак знаёміцца ў Парыжы з творчасцю мастакоў-кубістаў, якія таксама аказалі ўздзеянне на яго. Уступае ў Таварыства мастакоў Манэ. Пасля 1923 года В. Шпала піша пераважна пейзажы. У 1945 годзе Вацлаву Шпале было прысвоена званне Народны мастак Чэхаславакіі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Vaclav Spala // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Václav Špála // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Union List of Artist Names — 2010. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ BillionGraves — 2011.