Эдвард Мунк
| Эдвард Мунк | |
|---|---|
| нюнорск Edvard Munch | |
| | |
| Імя пры нараджэнні | букмал: Edvard Munch |
| Дата нараджэння | 12 снежня 1863[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 студзеня 1944[3][1][…] (80 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Крысціян Мунк[d] |
| Маці | Laura Cathrine Munch[d] |
| Род дзейнасці | мастак, графік, мастак-гравёр, рысавальшчык, архітэктурны чарцёжнік |
| Жанр | партрэт, экспрэсіянізм, жанравы жывапіс[7], пейзаж[7] і аўтапартрэт[7] |
| Вучоба | |
| Мастацкі кірунак | сімвалізм[8][7] і экспрэсіянізм[7] |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Э́двард Мунк (нарв.: Edvard Munch; 12 снежня 1863, Лётэн, Нарвегія — 23 студзеня 1944, Экелі, недалёка ад Осла) — нарвежскі мастак і графік, які аддаваў перавагу сімвалізму і экспрэсіянізму.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Осла ў Каралеўскай школе малявання (1881—86) і ў майстэрні К. Крога (1882—83). Працаваў у Нарвегіі, Даніі, Францыі, Германіі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У ранні перыяд зазнаў уплыў В. ван Гога і П. Гагена. Светаўспрыманне Э. Мунка сфарміравалася пад уплывам твораў пісьменнікаў-сімвалістаў Х. Егера і А. Стрындберга, што абумовіла ў яго карцінах матывы адзіноцтва, трывогі, смерці.
Творам уласцівы эмацыянальная напружанасць і абвостраная выразнасць вобразаў, жорсткі, віхрападобны контурны малюнак, павышаная дынаміка кампазіцый, дысананс колераў: «Хворая дзяўчынка» (1885—86), «Сястра мастака» (1892), «Крык», «Пакой паміраючага» (1893), «Вампір» (каля 1893), «Самота» (1894), «Танец жыцця» (1899), «Танец на беразе» (1900—02), «Дзеці на вуліцы» (1910), «Начны вандроўнік» (1939) і інш. Большасць карцін 1890—1910-х г. уваходзяць у няскончаны цыкл «Фрыз жыцця».
Графічныя творы вызначаюцца змрочным эратызмам, успрыняццем жанчыны як увасаблення негатыўнай, разбуральнай сілы: «Дзяўчына і смерць» (1894), «Мадонна» (1895—1902), серыя «Укус» (1913) і інш.
Аўтар фрэсак для залаў універсітэта ў Осла («Альма Матэр», «Гара людзей» і інш., 1909—15).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Музей Мунка ў Осла займаецца зборам, апрацоўкай і папулярызацыяй творчасці мастака і графіка.
Зноскі
- 1 2 Edvard Munch
- ↑ Edvard Munch // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Мунк Эдвард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Union List of Artist Names
- ↑ Begravde i Oslo — Gravferdsetaten i Oslo kommune. Праверана 27 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- 1 2 3 4 5 RKDartists
- ↑ Cassou J., Brunel P., Claudon F. і інш. Encyclopédie du symbolisme — 1979.
- ↑ https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мунк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).