Вежа Кулдзяла
Славутасць | |
Вежа Кулдзяла | |
---|---|
| |
59°26′24″ пн. ш. 24°44′33″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне |
|
![]() |
Вежа Кулдзяла (эст.: Kuldjala torn — «вежа залатой нагі») — вежа Талінскай крапасной сцяны.
Кулдзяла ўзвялі ў якасці кутняй вежы гарадской сцяны ў 1311—1320 гадах.
Назва вежы de Guldene Voet узнікла ў 1434 годзе. Пазней сцяну пашырылі ў паўночным напрамку і пабудавалі вежу Лоевеншэдэ (ням.: Loewenschede)
У афармленні вежы Кулдзяла можна вылучыць некалькі перыядаў. Істотныя перабудовы былі ажыццёўленыя ў 1370—1372 гадах, затым пасля 1422 года і ў 1610-ых гадах, калі вежа Кулдзяла дасягнула сваёй максімальнай вышыні ў 22,5 метра.
Вежа пяціпавярховая і мае падковападобную форму, унутраная частка якой выходзіць у бок горада. Верхнія паверхі насілі абарончыя функцыі, а ніжнія выкарыстоўваліся ў якасці складскіх памяшканняў.
Вежа добра захавалася і ў цяперашні час яе памяшканні выкарыстоўвае моладзевая арганізацыя Кодулін для правядзення выстаў і лекцый.
Для паляпшэння артыкула пажадана |