Перайсці да зместу

Вежкі (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Вежкі
54°31′09″ пн. ш. 30°57′35″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Вежкі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000462шыфр 213В000462
Мапа

Вежкі — археалагічны помнік каля вёскі Вежкі Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,5 км на поўнач ад вёскі, ніжэй моста, на пойме правага берага ракі Расасенка.

Пляцоўка памерам 55×35 м, вышынёй 12-15 м над ўзроўнем ракі. Усходняя частка гарадзішча прыўзнята і каля падножжа ўзгорка злучана насыпам з карэнным правым берагам. З астатніх бакоў абкружана поймай ракі. Стромкасць схілаў 70°. Гарадзішча вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе І. А. Сербаў, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі праводзілся пад кіраўніцтвам Ю. У. Каласоўскага без перапынку на працягу чатырох палявых сезонаў: 1994—1997[1].

  1. ↑ Славяне на территории Беларуси в догосударственный период : к 90-летию со дня рождения Леонида Давыдовича Поболя. В 2 кн. Кн. 1 / О. Н. Левко [и др.]; науч. ред.: О. Н. Левко, В. Г. Белевец ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Беларуская навука, 2016. — 410 с. : ил. — (Славянские древности Беларуси). ISBN 978-985-08-1961-1. С. 5—13
  • Гарадзішча (в. Вежкі) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 264.