Расасенка
Выгляд
| Расасенка | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 23 км |
| Басейн | 271 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Месцазнаходжанне | за 1 км ад вёскі Пішчыкі |
| • Каардынаты | 54°31′09,62″ пн. ш. 30°50′02″ у. д.HGЯO |
| Вусце | рака Дняпро |
| • Месцазнаходжанне | ускраіна аграгарадка Расасна |
| • Каардынаты | 54°38′57,24″ пн. ш. 30°52′47,95″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дняпро |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Дубровенскі раён |
|
|
|
Раса́сенка — рака ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дняпра.
Даўжыня ракі 43 км. Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Пішчыкі. Працякае па ўсходніх схілах Смаленскага ўзвышша і ўпадае ў Дняпро на ўскраіне аграгарадка Расасна. Плошча вадазбору складае каля 271 км².
Даліна трапецападобнай формы шырынёй да 2 км. Рэчышча звілістае, ў вярхоўі каналізаванае. У ніжнім цячэнні шырыня рэчышча дасягае 10 м.
У Расасенку ўпадаюць каналы, ручаі і невялікія рэчкі. Сярод прытокаў — рэкі Перавалочка, Лукі, Любкіння, Сіманіха, Мілкаўка (справа), Трань, Баброўка (злева)[1].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1981 г. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 311. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 лістапада 2016. (руск.)