Венгерскі музей натуральнай гісторыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Венгерскі музей натуральнай гісторыі
Будынак музея
Заснаваны 1802
Месцазнаходжанне Венгрыя, г. Будапешт, VII Людовіка 2—6
Адрас 1083 Budapest, Ludovika tér 2–6.
Адкрыты з 10 да 18 гадзін, акрамя аўторка
nhmus.hu (венг.)
nhmus.hu/en (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Акадэмія Людовіка на тэрыторыі музея, г. Будапешт
Галоўны уваход на выставы музея

Венгерскі музей натуральнай гісторыі (Венгерская: Magyar Természettudományi Múzeum) — музей у горадзе Будапешце, заснаваны ў 1802 годзе. Валодае найбуйнейшай калекцыяй натуральнай гісторыі Венгрыі.

Гісторыя музея[правіць | правіць зыходнік]

Фонд[правіць | правіць зыходнік]

У 1802 годзе граф Ферэнц Сечэні  (руск.) завяшчаў сваю бібліятэку і нумізматычную калекцыю для стварэння асновы будучай Венгерскай Нацыянальнай бібліятэкі і навукова-адукацыйнага цэнтра. Гэтыя матэрыялы і паклалі пачатак Венгерскаму нацыянальнаму музею (Нацыянальная бібліятэка імя Сечэні). Калекцыя мінералаў жонкі графа, Юльяны Фештэтыч, дала пачатак калекцыі матэрыялаў натуральнай гісторыі музея.

Першыя палеанталагічныя калекцыі музей атрымаў у падарунак ад эрцгерцага Райнера  (руск.) ў 1811 годзе, у гэтым жа годзе была набытая музеем і першая заалагічная калекцыя. У канцы 1818 года Пауль Кітайбель  (руск.) перадаў за 7000 форынтаў музею гербарый, які паклаў пачатак Батанічнаму аддзелу музея[1].

Да 1848 года — часу венгерскіх выступленняў супраць Аўстрыйскай імперыі, калекцыя музея налічвала каля 13.000 асобнікаў, яго заалагічная калекцыя — каля 35.000 экзэмпляраў. У далейшым найбольш каштоўным набыццём музея ў 1856 годзе была калекцыя Каралеўскага Венгерскага таварыства натуральнай гісторыі.

З 1870 года Венгерскі Нацыянальны музей мае аддзелы заалогіі, батанікі і мінералогіі. Памер калекцый на канец дзевятнаццатага стагоддзя перавысіў 1 млн экзэмпляраў.

Паміж сусветнымі войнамі[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 годзе ў Будапешце адбыўся дзесяты Сусветны Кангрэс заалогіі, да гэтага часу калекцыя насякомых ў музеі склала каля 3 мільёнаў экзэмпляраў. Калекцыям, якія павялічваліся, было ўжо занадта мала месца ў музеі і іх часткова размясцілі ў новым Музеі натуральнай гісторыі, заснаваным у 1933 годзе.

Большасць батанічных калекцый музея загінула падчас Другой Сусветнай вайны.

Батанічная калекцыя па-ранейшаму знаходзіцца ў гістарычным будынку на вуліцы Кальмана ў Будапешце. Для наведвальнікаў зачынена.

Пасля Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Неўзабаве пасля вайны ў музеі адкрыўся аддзел антрапалогіі, які ў цяперашні час з’яўляецца адным з дзесяці найбуйнейшых у Еўропе.

Аддзел спецыялізаваўся на зборы і вывучэнні матэрыялаў венгерскай флоры і фауны.

Падчас антыўрадавых выступленняў у Будапешце ў 1956 годзе артылерыйскі снарад трапіў у галоўны будынак Нацыянальнага музея. Ад разрыву снарада пацярпела мінералагічная і палеанталагічныя калекцыя музея. Падчас бунту было спалена 100 000 тамоў навуковых выданняў, знішчана 36,000 чучалаў птушак, 13,000 рыб, амфібій і рэптылій і інш.

Праз некалькі гадоў Жыгмонд Сечэні (Zsigmond Széchenyi) арганизаваў некалькі экспедыцый у Афрыку, каб сабраць дадатковыя матэрыялы для музея для кампенсацыі страт. У 1960-х і 1970-х гадах музейныя работнікі ездзілі ў краіны сацыялістычнага лагера — Паўночную Карэю, В’етнам, Кубу і Манголію для збору калекцыі флоры і фауны гэтых краін.

У 1979 годзе аддзел батанікі музея пераехаў у гістарычны будынак, спраектаванае венгерскім архітэктарам Эдзёнам Лехнерам.

Найноўшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да пачатку 1990-х гадоў у Музея натуральнай гісторыі, нягледзячы на пастаянны рост яго калекцый, не было асобнай выставачнай прасторы. Вtнгерскі ўрад прыняў рашэнне перанесці музей у будынак Акадэміі Людовіка: гістарычны помнік, пабудаваны для Венгерскай ваеннай акадэміі.

На бягучы момант там ужо размешчаны аддзелы антрапалогіі, мінералогіі і петралогіі, геалогіі і палеанталогіі. Там жа размясціліся калекцыі птушак і млекакормячых, калекцыі па заалогіі, лабараторыі малекулярнай генэтыкі.

Заалагічная калекцыя музея з’яўляецца пятай па велічыні ў Еўропе і мае каля 7 мільёнаў узораў безпазваночных і пазваночных жывёл. У вестыбюлі музея выстаўлены 20 — метровы шкілет фінвала (Balaenoptera physalus).

Структура музея[правіць | правіць зыходнік]

У склад музея ўваходзяць асноўныя аддзелы:

  • Аддзел антрапалогіі;
  • Аддзел заалогіі;
  • Аддзел батанікі;
  • Аддзел мінералогіі і петралогіі;
  • Аддзел геалогіі і палеанталогіі;
  • Бібліятэка.

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

У музеі выдаецца літаратура па яго тэматыцы, чатыры перыядычных выданні, у тым ліку Acta Zoologica Academiae Scientiarum Hungaricae[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

István Matskási: Das neue Naturwissenschaftliche Museum, Gutenberg Press, 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]