Вендрэдзі сюр Мер
Вендрэдзі сюр Мер | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | фатографка, спявачка |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1995[1][2] (28 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
![]() |
Шарлін Міньо (нарадзілася 20 красавіка 1995 г.), больш вядомая як Вендрэдзі сюр Мер (па-французску «пятніца ля мора») — швейцарская спявачка, аўтар песень і фатограф.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Шарлін Міньё нарадзілася ў Рамандыі, франкамоўнай частцы Швейцарыі, дзе жыла, пакуль не пераехала ў Ліён, дзе вучылася ў мастацкай школе. Яна пачала сваю кар'еру ў якасці фатографа, у прыватнасці, працуючы з французскім вытворцам прадметаў раскошы Hermès. Натхнёная сустрэчай са сваім мэнэджэрам, які ацаніў яе самаробную песню, зробленае з сяброўкай, яна вырашыла зрабіць першыя крокі ў музычнай індустрыі. Яна пасялілася ў Парыжы і ўзяла псеўданім Вендрэдзі сюр Мер. «Я хацела імя, якое запрашае вас у падарожжа, у паэзію, у летуценне», — патлумачыла яна, дадаўшы, што менавіта мора яна чэрпае найбольшае натхненне.
У 2019 годзе яна выпусціла свой першы студыйны альбом пад назвай Premiers émois.
Зноскі