Венера Вілендорфская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Венера Вілендорфская
Venus von Willendorf
Матэрыял Вапняк
Памеры 11 см ×  см
Музей Прыродазнаўства, Вена
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Венера Вілендорфская (ням.: Venus von Willendorf) — невялікая статуэтка жаночай фігуры, знойдзеная ў адным са старажытных пахаванняў каля мястэчка Вілендорф у Вахау, пасёлку камуны Агсбах, у Аўстрыі археолагам Ёзэфам Сцамбаці (ням.: Josef Szombathy) у 1908 годзе. У цяперашні час захоўваецца ў венскім Музеі прыродазнаўства.

Статуэтка вышынёй 11 см выразаная з аалітавага вапняка, які не сустракаецца ў гэтай мясцовасці (што сведчыць аб перамяшчэннях старажытных) і падфарбавана чырвонай охрай. Паводле ацэнкі 1990 года, фігурка выраблена прыкладна за 22-24 тысячы гадоў да нашай эры. Амаль нічога не вядома ні пра месца, ні аб метадзе вырабу, ні аб культурным прызначэнні гэтай статуэткі.

Выгляд збоку

Першабытны скульптар ледзьве намячае канечнасці ў фігуры, абагульнена выяўляе галаву, але падкрэслівае, гіпертрафіруючы, жаночыя дзетародныя рысы — вялікія грудзі, масіўныя сцёгны. Выява вызначаецца цяжкаважкасцю, умоўнасцю форм і разам з тым своеасаблівай пластычнай выразнасцю.

Венера мае вельмі цікавую форму. Гэта выява аплыўшай тлушчам жанчыны з выразна выяўленымі лініямі, які падкрэсліваюць яе грудзі, пупок, палавыя органы і клубы, але якая не мае твару. На галаве добра бачны выразаныя валасы або галаўны ўбор. Падобны целасклад у каменным веку сведчыць аб доступе да вялікай колькасці ежы і, такім чынам, аб дастаткова высокім становішчы гэтай жанчыны. Магчыма, яна была кіраўніком роду або прамаці, бо не варта забываць, што пазіравалі скульптару рэальныя жанчыны.

Па меркаванні іншых даследчыкаў, фігурка, магчыма, была ідал ам урадлівасці і магчыма выкарыстоўвалася вагінальна, як знак, які закліканы павялічыць дзетараджэння. За гэта сведчыць адсутнасць ног (статуэтка не павінна была стаяць па задуме аўтара), выразна выяўленыя грудзі і палавыя органы.

Мянушка «Венера» нарадзілася як жарт і прыліплі да выкапнёвых статуэтак жанчын каменнага веку, для якіх было характэрна адлюстраванне надзвычай тлустых матронаў. З’яўленне выяў жаночых фігур было абумоўлена існаваннем матрыярхату. Спецыялісты атаясняюць яе з Маці-Зямлёй — хтанічнай багіняй урадлівасці, якая пачыталася у даіндаеўропейскай Еўропе.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]