Верабкі (гарадзішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадзішча
Верабкі
Краіна  Беларусь
Вёска Верабкі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000494шыфр 213В000494

Верабкі — археалагічны помнік каля вёскі Верабкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,1 км на ўсход ад вёскі на падоўжаным узгорку (гара Плоская), на правым беразе ракі Бярэшча.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Пляцоўка гарадзішча роўная, з невялікім нахілам на ўсход, здзірванелая, зарасла хвойнікам і хмызняком. Даўжыня з захаду на ўсход 68 м, максімальная шырыня 40 м, мінімальная — 26 м. Вышыня схілаў да 12 м, паўночны і паўднёвы стромкія, усходні адносна пакаты. 3 заходняга боку пляцоўка гарадзішча ўмацавана валам і шырокім ровам. Шырыня вала ў аснове да 9 м, вышыня 1,1 м. 3 боку пляцоўкі схілы вала пакатыя, з боку рова — стромкія. Глыбіня рова не менш за 10 м, шырыня да 20 м.

Выявіў у 1931 годзе А. М. Ляўданскі, абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і Ю. А. Заяц (1981). Культурны пласт у цэнтры 0,2-0,3 м, бліжэй да краёў каля 1 м, добра прасочваецца па ўсёй пляцоўцы. Трапляюцца абломкі штрыхаваных пасудзін, кавалкі жалезнага шлаку і абпаленыя камяні. Характар керамікі (дамешак жарствы, вострарабрыстая форма пасудзін, параўнальна добрае абпальванне) дае магчымасць датаваць гарадзішча I—III стст. н. э. і аднесці яго да культуры штрыхаванай керамікі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарадзішчы Лепельскага раёна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 24-29.
  • Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
  • Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.