Вера Васілеўна Шчаглова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Васілеўна Шчаглова
Дата нараджэння 29 жніўня 1922(1922-08-29) (101 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палеантолаг, археазаолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат біялагічных навук
Альма-матар

Ве́ра Васі́леўна Шчагло́ва (нар. 29 жніўня 1922, с. Тахта, Мядзведзінскі раён, цяпер Краснагвардзейскі раён Стаўрапольскі край) — палеантолаг і археазаолаг. Кандыдат біялагічных навук (1950).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і праваслаўнага святара. Скончыла геолага-глебава-геаграфічны факультэт Сярэднеазіяцкага універсітэта ў Ташкенце (1944). У 1946—1949 аспірант Палеанталагічнага інстытута АН СССР у Маскве. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі «Большерогие олени, их систематическое положение и стратиграфическое распределение» (1950), у 1954 прыехала на працу ў БССР. У 1954—1957 і 1966—1973 працавала на кафедры геалогіі БДУ, у 1957—1966 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук АН БССР, у 1973—1978 — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Таксама працавала ў БелНДГРІ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследавала касцявы матэрыял з раскопак больш за 60 археалагічных помнікаў каменнага, жалезнага вякоў і сярэднявечча з тэрыторыі Беларусі і Расіі. Атрыбуцыя В. Шчагловай больш за 100 тыс. костак і іх статыстычная апрацоўка выкарыстаныя археолагамі для характарыстыкі гаспадарчай дзейнасці насельніцтва ў розныя эпохі.

Аўтар 33 навуковых публікацый, 3 фондавых манаграфій па гісторыі палявання і жывёлагадоўлі ў Беларусі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
  • Чубур А. А. Очарованный древностью. Константин Михайлович Поликарпович: жизнь, открытия, ученики. — Минск, 2005.