Вера Міхайлаўна Чыстая
Вера Міхайлаўна Чыстая | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1939 (84 гады) |
Месца нараджэння |
|
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Вера Міхайлаўна Чыстая (15 верасня 1939, пасёлак Свяцк, Бранская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1966 г. Працавала ў Мінгарпраекце, Белдзіпрагандлі, з 1965 года — галоўны архітэктар аддзела ў ПКБ Мінсельбуда БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: піянерлагеры «Зялёны бор» у Мінскім (1972) і «Сонечны» ў Валожынскім раёнах, клубы будаўнікоў у Маладзечне (1973) і Мазыры (1982) — у аўтарскім калектыве, цэхі заводаў будаўнічых дэталяў у Гомелі (1973), ліцейна-механічнага ў Пінску, успушанага перліту ў Баранавічах (1974), аб’ёмнага домабудавання ў Віцебску і Бярозе (1978, у аўтарскім калектыве), жалезабетонных вырабаў у Віцебску і Оршы (1982), СПМК-104 у Мінску (1978, у аўтарскім калектыве), серыі сядзібных дамоў для в. Нявелічы Дзяржынскага раёна (1982).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чистая Вера Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 15 верасня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Навазыбкаўскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Баранавічаў
- Архітэктары Жлобіна
- Архітэктары Пінска
- Архітэктары Маладзечна
- Архітэктары Мазыра
- Нарадзіліся ў Бранскай вобласці