Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вера Уладзіміраўна Кляйнміхель
Vera Kliajnmihel. pachatak XX st.jpg
Kleinmichel COA.jpg
Герб Кляйнміхеляў
Нараджэнне 12 жніўня 1877(1877-08-12)
Смерць 3 снежня 1948(1948-12-03) (71 год)
Месца пахавання
Род Кляйнміхелі
Бацька Уладзімір Пятровіч Кляйнміхель[d]
Маці Кацярына Мяшчэрская
Муж Дзмітрый Джамбакурыян-Арбеліяні
Вадзім Шабека
Дзеці з Дз. І. Джамбакурыянам-Арбеліяні: Галіна
з В. М. Шабекам: Марыя

Ве́ра Уладзі́міраўна Кляйнмі́хель (у першым шлюбе Джамбакурыян-Арбеліяні(груз.) бел., у другім шлюбе Шабека, руск.: Вера Владимировна Клейнмихель; 31 ліпеня (12 жніўня) 1877, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 3 снежня 1948, Парыж, Францыя) — фрэйліна імператарскага двара, графіня, княгіня. Памешчыца Гродзенскай і Курскай губерняў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Унучка міністра шляхоў зносін Расійскай імперыі П. А. Кляйнміхеля, дачка генерал-маёра Уладзіміра Кляйнміхеля(руск.) бел..

У 1895 годзе на сваё 18-годдзе атрымала ў падарунак ад бацькі маёнтак у Пружане Гродзенскай губерні. Новая гаспадыня ў сядзібе не пражывала, перадаўшы кіраванне ёй аканому і наведваючыся час ад часу (у прыватнасці, мешкала тут улетку 1904—1907 гадоў). Валодала таксама фальваркам Шыдлоўшчына непадалёк ад Пружаны[2].

У 1900 годзе выйшла замуж за князя Дзмітрыя Іванавіча Джамбакурыяна-Арбеліяні, палкоўніка Кавалергардскага палка імператрыцы Марыі Фёдараўны[3]. У 1909 годзе ў яе гонар названы сорт ружаў «Princesse Vera Orbelioni», выведзены французскім селекцыянерам Жазефам Шварцам[4]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі эмігравала ў Францыю, пружанскі маёнтак здала ў арэнду павятоваму староству. З Дзмітрыем Джамбакурыянам-Арбеліяні Вера Кляйнміхель мела дачку Галіну (нарадзілася 5 мая 1922 года), якую нарадзіла неўзабаве па смерці мужа.

Другім разам выйшла замуж за апошняга гарадзенскага губернатара В. М. Шабеку (1864—1943), свайго траюроднага брата. З ім мелі дачку Марыю[5].

Абставіны свайго дарэвалюцыйнага жыцця і эміграцыі занатоўвала ў мемуарах, выдадзеных у 2009 годзе разам з успамінамі яе маці Кацярыны (у дзявоцтве Мяшчэрскай) кнігай «У ценю царскай кароны». Памерла ў Парыжы 3 снежня 1948 года. Пахаваная на могілках Сен-Жэнеўеў-дэ-Буа(фр.) бел..

Зноскі

  1. Личные архивные фонды в государственных хранилищах СССР (руск.) . «Архивы России». — Звесткі з дзяржаўнага архіву Крымскай вобласці, ф. 542, 19 адз. зах., 1916—1918. Праверана 14 лістапада 2011.
  2. Indeks nazwisk ziemian Polesia w 1929 r. (польск.) . Artur Ornatowski (21 лістапада 2011). Праверана 26 студзеня 2012.
  3. М. В. Фалалеева Примечания. Письма великой княгини Ксении Александровны Александре Александровне… (руск.) . Фундаментальная электронная библиотека (13 чэрвеня 2005). Праверана 14 лістапада 2011.
  4. Арбатская Ю.Я. «Русские» розы Андре Шварца (розы 'Princesse Marie Mestchersky' и 'Princesse Vera Orbelioni') (руск.) . Сайт семейного творчества. Константин Вихляев, Юта Арбатская. Праверана 14 лістапада 2011.
  5. Офицеры российской гвардии. Ш (руск.) . Праверана 14 лістапада 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]