Перайсці да зместу

Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх (Пружаны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пружанскі палацык)
Палацава-паркавы комплекс
Палацава-паркавы комплекс Швыкоўскіх
52°33′55,21″ пн. ш. 24°27′27,56″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Пружаны, вул. Савецкая, 50
Архітэктурны стыль неарэнесанс
Архітэктар Францішак Лянцы
Заснавальнік Валенцій Швыкоўскі
Дата заснавання сярэдзіна XIX стагоддзя
Будынкі
палац • брама • флігель • парк
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000585шыфр 112Г000585
Сайт museum.pruzhany.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сядзібна-паркавы ансамбль Швыкоўскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры сярэдзіны XIX ст. Пабудаваны на паўночнай ускраіне Пружан паводле праекту архітэктара Лянцы. Належала пружанскаму маршалку В. Швыкоўскаму.

Палац зімой 2023

Ансамбль сядзібы ўключае мураваную гасподу стылізаванага італьянскага рэнесансу, да якой з боку гораду вядзе шырокая алея, дзве мураваныя афіцыны па баках ад яе і парк пейзажнага тыпу.

Сіметрычная кампазіцыя гасподы складаецца з рознавялікіх аб'ёмаў, аб'яднаных аднапавярховым корпусам. У заходняй частцы — двухпавярховы аб'ём з эркерам, з усходняга боку да яго прылягае квадратная ў плане вежа, з заходняга — аднапавярховая прыбудова з паўкруглай верандай, з паўночнага — трохпавярховы аб'ём. Усходняя частка гасподы — двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус, тарэц якога выступае на паўднёвым фасадзе невялікім рызалітам, завершаным шчытом. Усе аб'ёмы маюць пакатыя дахі. З боку паўночнага фасада, арыентаванага на парк, — вялікая тэраса з перакрыццем на дзвюх калонках. Планіроўка анфіладная. Інтэр'ер аздоблены ляпнымі прафіляванымі карнізамі, камінамі і інш.

Парк закладзены ў 2-й пал. XIX ст. Плошча каля 8 га (у гарадскім парку агульнай плошчай 48 га). Пейзажны. Цэнтр кампазіцыі — мураваны сядзібны дом. Перад ім — партэр у выглядзе эліпса, падзелепы на 4 сектары. За домам — разрэджаны дрэвавы масіў з мясцовых лісцевых парод, прарэзаны ў паўночна-заходняй частцы грабавай алеяй. Каля ўсходняй мяжы парку — сажалка і канал да 3 м шырынёй, на беразе якога тры паляны. Ад дома да іх вядзе алея бэзу звычайнага. На партэры растуць ясень ніцы звычайны (узрост каля 80 гадоў) і елка калючая блакітная, веранду абвівае старэйшы ў Беларусі экземпляр пузыраплодніка крутлалістага (дыяметр ствала пры аснове каля 10 см, вышыня больш за 6 м). Да парку далучаецца сад з павільёнам (былая аранжарэя), паблізу якога растуць і пладаносяць старыя экзэмпляры культурнага вінаграду, шаўкоўніцы, арэху грэцкага.

У будынку размешчаны музей-сядзiба "Пружанскi палацык". Ансамбль — помнік рэспубліканскага значэння.