Вера Цімафееўна Шалудчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Цімафееўна Шалудчанка
укр.: Віра Тимофіївна Шелудченко
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 23 мая 1952(1952-05-23) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вера Цімафееўна Шалудчанка (укр.: Віра Тимофіївна Шелудченко; нар. 23 мая 1952, Чудніў, Чудніўскі раён, Жытомірская вобласць, УССР) — гарадскі кіраўнік горада Жытомір у перыяд з 9 красавіка 2006 года па 9 лістапада 2010 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 23 мая 1952 года ў горадзе Чудніве Жытомірскай вобласці.

У 1969 годзе скончыла Чудноўскую сярэднюю школу з адзнакай. У гэты ж год паступіла на хіміка-тэхналагічны факультэт Кіеўскага інстытута лёгкай прамысловасці. У 1974 годзе скончыла навучанне ў гэтым універсітэт і атрымала кваліфікацыю «інжынер хімік-тэхнолаг».

Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1974 годзе ўладкавалася на працу на завод «Хімвалакно» (г. Жытомір). Працавала начальнікам змены, начальнікам цэха, намеснікам начальніка вытворчасці Жытомірскага завода «Хімвалакно». На гэтай пасадзе яна Шалудчанка заставалася да 1995 года.

У 1995 годзе яна стала галоўным інжынерам кампаніі СП «Жытомір-Полісакс» (Жытомірскі завод хімічнага валакна), праз чатыры гады стала дырэктарам кампаніі. У гэтай пасадзе працавала аж да абрання гарадскім кіраўніком Жытоміра ў 2006 годзе.

З 9 красавіка 2006 года па 9 лістапада 2010 года — гарадскі кіраўнік горада Жытоміра.