Перайсці да зместу

Чудніў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Чудніў
укр.: Чуднів
50°03′10″ пн. ш. 28°05′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Жытомірская
Раён Жытомірскі
Гарадская грамада Чудніўская
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1416
Першая згадка 1416
Горад з 2012
Плошча 10 км²
Вышыня цэнтра 244 м
Водныя аб’екты Цецераў
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 5782 чалавекі (2012) [1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-4139
Паштовы індэкс 13200
Аўтамабільны код AM / 06
КААТУУ 1825810100
Паказаць/схаваць карты
Чудніў (Украіна)
Чудніў
Чудніў
Чудніў (Жытомірская вобласць)
Чудніў
Чудніў

Чуднаў[2] ці Чудніў[3] (укр.: Чуднів) — горад у Жытомірскім раёне Жытомірскай вобласці Украіны. Плошча 10 км². Насельніцтва 5782 чал. (1 студзеня 2012).

1416 годам датуюцца першыя згадкі ў гістарычных крыніцах. На працягу 244 гадоў, пасля скасаваньня самастойнага Кіеўскага ўдзельнага княства, уласнікамі Чуднава былі князі Астрожскія і Заслаўскія. Першым яго ўладальнікам у 1507 годзе стаў Канстанцін Астрожскі, які атрымаў гэтае мястэчка разам з найбліжэйшымі паселішчамі ў падарунак ад Вялікага Князя Літоўскага Жыгімонта Першага. Калі род Заслаўскіх згас, мястэчка пачало пераходзіць з рук у рукі, пакуль яго не набыў граф Адам Лаўрэн Жавускі, які нарадзіўся ў Нясвіжы і быў сынам роднай сястры князя Караля Радзівіла. Пасля ягонай смерці мястэчка перайшло ва ўласнасць сыну Генрыку. З ягонай сямʼёй, меркавана, сябраваў пісьменнік Ян Баршчэўскі[4].

У 2012 годзе Чудніў атрымаў статус горада.

Насельніцтва
1897 1959 1970 1979 2001 2012
10 500 5903 6430 7390 6450 5782

У 2019 на прыватным падворку было выяўлена чыгуннае надмагілле. На пліце змешчаны надпіс на польскай мове: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей, пісьменнік натхненняў і пачуцця. Жыў цнатліва 70 год. Памёр 28 лютага 1851 года»[5]. Мяркуюць, што беларускі літаратар Ян Баршчэўскі быў пахаваны на Чуднаўскіх каталіцкіх могілках, але дакладнае месца невядомае[6].