Вербалоз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вербалоз
Salix pentandra(01).jpg
Агульны выгляд дарослай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix pentandra L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   22566
NCBI   75715
EOL   584237
GRIN   t:104996
IPNI   778457-1
TPL   kew-5000982

Вербалоз, вярба пяцітычынкавая (Salix pentandra) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Вышыня расліны да 15 м. Кара ствала цёмна-шэрая, патрэсканая, бліскучая. Галінкі вуглаватыя, жаўтавата-, зеленавата- або чырвона-бурыя; стрыжань белаваты. Маладыя парасткі і лісце ліпкія, прыемна пахнуць. Крона развесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісце шчыльнае, падоўжана-яйцападобназавостранае, шырокаланцэтнае або эліпсоіднае з завостранай верхавінкай, на кароткіх залозістых чаранках. Прылісткі рана ападаюць Кветкі ў павіслых каташках, цвітуць пасля распускання лісця. Прыкветныя лускавінкі бледна-жоўтыя, каля асновы кароткаваласістыя. Плод — каробачка з белым пухам, у каташках.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Еўразіі, сустракаецца ў Еўрапейскай частцы Расіі, Украіне (за выключэннем Крыма), амаль па ўсёй Сібіры. Расце на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёр, на балотах, вільготных лугах. Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у верасні-кастрычніку.

Вербалоз хутка расце, непатрабавальны да глебы.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца для аблясення лішкава ўвільготненых тэрыторый. Прут ідзе на грубае пляценне, кара (у ёй да 10% танідаў) — на дубленне. Добры меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]