Германская імперская армія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Германская Імперская Армія
Deutsches Heer
Cross-Pattee-Heraldry.svg
Эмблема Германскай Імперскай Арміі
Гады існавання

18701919

Краіна

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя

Падпарадкаванне

Кайзер

Колькасць

794.000 (на студзень 1914)

Дэвіз

Gott mit uns

Колеры

Flag of the German Empire.svg

Удзел у

Паўстанне баксёраў
Першая сусветная вайна

Германская Армія (Deutsches Heer) - назва узброеных сіл (наземных і паветранных) Германскай імперыі. Германская Армія была створана пасля ўтварэння Германскай імперыі на чале з Прусіяй у 1871 годзе і была распушчана пасля паражэння Германскай імперыі у Першай сусветнай вайне ў 1919 годзе.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У 1871 гаду чатыры каралеўства, васямнаццаць герцагств і княстваў, тры вольных горада аб'ядналіся ў адзіную дзяржаву, якая атрымала назву Германская імперыя, таксама вядомая як Другі Рэйх. Кіраўніком Германскай дзяржавы, згодна Канстытуцыі, з'яўляўся кароль Прусіі, які атрымаў тытул Германскага імператара (Deutscher Kaiser).

У адрозненні ад імператара Расіі, правы кайзеры былі абмежаваныя. У прыватнасці, армія не была адзінай ваенная арганізацыяй. Яна была хутчэй ваенным саюзам армій саюзных германскіх дзяржаў. Абвяшчаць вайну кайзер меў права толькі са згоды Федэральнага Савета (Bundesrat), у які ўваходзілі кіраўнікі ўсіх дзяржаў, уваходзячых у федэрацыю.

Працэс аб'яднання армій германскіх дзяржаў таксама не быў аднамаментным, былі заключаны пэўныя пагадненні. Гэты працэс скончыўся толькі Імперскім ваенным законам (ням. Reichsmilitargesetz) 1874 года.

Кожная з германскіх саюзных дзяржаваў мелі свае ўзброенныя фарміраванні, якія ўваходзілі у склад агульнагерманскай арміі. Зразумела, колькасць ваенных залежыла ад памераў і колькасці насельніцтва. Так, калі Прусія мела 18 (з 25ці) карпусоў, Баварыя - тры карпусы, Саксонія - два, Бадэн і Вюртэмберг па аднаму, то Мекленбург-Стрэліц меў толькі адзін батальён.

Арганізацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]

Размеркаванне армейскіх інспекцыяў у 1914

У мірны час арганізацыйная структура падпарадкавання ў Германскай арміі была наступная:
-Армейская інспекцыя (ням. Armee-Inspektion)

-Армейскі корпус (ням. Armeekorps)
-Дывізія (ням. Division)
-Полк (ням. Regiment)

Падчас Першай сусветнай вайны армейскія інспекцыі былі пераўтвораны ў арміі, і для пераследу пэўных мэтаў праводзілася фармаванне групаў армій (ням. Heeresgruppe), якаія складаліся з некалькіх палявых армій.

Размеркаванне армейскіх карпусоў у 1914
Інспекцыя Штаб-кватэра Падпарадкаваныя армейскія карпусы
I Армейская Інспекцыя Гановер,
з 1900 Берлін,
з 1914 Гданьск
1871: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус
з 1906: I Армейскі корпус, ІІ Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус
з 1914: I Армейскі корпус, II Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус
II Армейская Інспекцыя Дрэзна,
з 1906 Майнінген,
з 1914 Берлін
1871: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус
з 1906: V Армейскі корпус, VI Армейскі корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус
з 1914: Гвардзейскі Корпус, XII Армейскі корпус, XIX Армейскі корпус
III Армейская Інспекцыя Дармштат,
з 1906 Гановер
1871: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус
з 1906: VII Армейскі корпус, VIII Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус
з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, X Армейскі корпус
IV Армейская Інспекцыя Берлін,
з 1906 Мюнхен
1871: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
з 1906: III Армейскі корпус, IV Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
з 1914: III Армейскі корпус
прыданыя I Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, II Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус, III Каралеўскі Баварскі Армейскі корпус
V Армейская Інспекцыя Карлсруэ 1871: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус
з 1906: XIV Армейскі корпус, XV Армейскі корпус, XVI Армейскі корпус
з 1914: XIII Армейскі корпус, IX Армейскі корпус, XV Армейскі корпус
з 1914
VI Армейская Інспекцыя
Штутгарт IV Армейскі корпус, XI Армейскі корпус, XIII Армейскі корпус
з 1914
VII Армейская Інспекцыя
Саарбрукен XVI Армейскі корпус, XVII Армейскі корпус, XXI Армейскі корпус
з 1914
VIII Армейская Інспекцыя
Берлін XI Армейскі корпус, XX Армейскі корпус, XVIII Армейскі корпус
Германская кавалерыйская дывізія на манёўрах, 1912

Уся Германія была падзелена на карпусныя раёны (ням. Armeekorpsbezirke), якія мелі нумары, аднолькавыя с нумарамі карпусоў, якія месціліся ў іх. Межы раёнаў супадалі з межамі часткаў Германскай імперыі. Пры гэтым Прусія была падзелена на 18 карпусных раёнаў, Баварыя на тры, Саксонія на два і Бадэн с Вюртэмбергам былі адным раёнам. Невялікія дзяржавы былі ўключаны ў адпаведныя карпусныя раёны Прусіі. Кожны карпусны раён змяшчаў кіраванне адпаведным корпусам і тагачасныя ваенкаматы (ням. Bezirk-Kommаndos), якія займаліся папаўненнем сваіх карпусоў. Акрамя таго карпусныя раёны дзяліліся на т.зв.ландверныя раёны (ням. Landwehr-Bezirk), колькасць якіх вызначалася мясцовым адміністрацыйным падзелам. Кіраўніком ландвернага раёна з'яўляўся кіраўнік гэтай адміністрацыйнай адзінкі (вёскі, пасёлка, горада ці гарадской акругі). У ваенным сэнсе ён быў абавязан сачыць за ўлікам асоб, якія лічыліся за Ландверам.

Кожны корпус складаўся з кіраўніцтва, дзвюх дывізіяў і асобных частак карпусного падпарадкавання. Камандзір корпуса быў практычна незалежным у сваёй дзейнасці, наўпрост падпарадкаваўся кайзеру ці баварскаму каралю, быў адказны за навучанне войскаў, фінансавы і адміністрацыйныя аспекты функцыявання корпуса. Корпус меў 41 тысячу салдат і афіцэраў, 14 тыс.коней.

Дывізія была асноўный аператыўна-тактычнай адзінкай, таму складалася адначасова з войск усіх трох асноўных родаў - пяхота, кавалерыя і артылерыя. Тыповая дывізія ў 1914 годзе складалася з:

  • дзвюх пяхотных брыгад (у кожнай па два палкі)
  • адной кавалерыйскай брыгады (два кавалерыйскія палкі)
  • адной артылерыйскай брігады (два палкі палявой артылерыі)

У дывізіі было каля 15 тысяч салдат і афіцэраў.

Вайсковыя званні[правіць | правіць зыходнік]

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Мабілізацыя ў Берліне, 1914

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • von Hein Маленькі даведнік аб Германскай Арміі = Das kleine Buch vom Deutsche Heere — Kiel und Leipzig: Verlag von Lipsins & Tischer, 1901. — 345 с.
  • Robert Marrion, Donald Fosten Германская Армія 1914-18 = The German Army 1914–18 — Oxford: Osprey Publishing Ltd, 1978. — 65 с. — ISBN 9780850452839.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]