Вершаскладанне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вершасклада́нне (версіфікацыя) — сістэма арганізацыі вершаванай мовы, у аснове якой — паўтарэнне пэўнага рытмастваральнага кампанента (вышыні гука — у кітайскай паэзіі, працягласці галоснага — у антычнай, націскных або ненаціскных галосных — у беларускай і г. д.). Мерай рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы звычайна з'яўляецца радок верша. У залежнасці ад фанетычных асаблівасцей той ці іншай мовы на пэўным гістарычным этапе развіцця літаратуры выпрацоўваюцца асобныя сістэмы вершаскладання.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]