Веслаў Дымны
Веслаў Дымны | |
---|---|
Род дзейнасці | акцёр, мастак, графік, пісьменнік, паэт-песеннік, кінасцэнарыст |
Дата нараджэння | 25 лютага 1936[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1978[1] (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Anna Dymna[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Веслаў Дымны (польск.: Wieslaw Dymny; 25 лютага 1936, Паланечка, гміна Паланечка , Баранавіцкі павет, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 12 лютага 1978, Кракаў, Польшча) — польскі акцёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык і пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля Другой сусветнай вайны Заходняя Беларусь канчаткова адышла да СССР, а сям’я Дымных пераехала на ў Польшчу. У 1953 годзе Веслаў Дымны скончыў сярэднюю школу імя Стэфана Жыромскага ў Бельскай-Бяле. Пасля вывучаў жывапіс у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве[3], аднак не давучыўся і адлічыўся[4].
У 1971 годзе ажаніўся з Ганнай Дзядык, вядомай па ролі Марыі Вільчур у фільме «Знахар» рэжысёра Тадэвуша Даленгі-Мастовіча.
Увосень 1977 года няспраўны тэлевізар справакаваў пажар у доме. Згарэлі шматлікія напрацоўкі і архівы. Праз тры месяцы Ганна знайшла ўжо ў новым доме ў Кракаве мёртвага Веслава, які адправіўся туды ўладкоўваць жытло. Абставіны і прычына смерці засталіся не высветленымі[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар каля 300 тэкстаў песень.
Заснавальнік і мастацкі кіраўнік групы з Кракава «Szwagry» (1964—1969).
Пісаў тэксты для вядомага кабарэ «Piwnica pod Baranami», студэнцкага тэатра «STSu», тэатра «38», а таксама для ўласнага кабарэ «Remiza».
Разам з Генрыхам Клуба напісаў сцэнарыі для некалькіх фільмаў[6].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- 1963 − Opowiadania zwykle / «Паўсядзённыя гісторыі»[7]. У 1997 годзе «Opowiadania Zwykle» зноў апублікавана ў выдавецтве MUZA SA у Варшаве.
- 1981 − Słonce wschodzi raz na dzień i inne utwory / «Сонца ўзыходзіць раз у дзень і іншыя творы»
- 1998 − Droga na Dziki Zachod / «Вандроўка на Дзікі Захад»[8]
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1966 — «Rancho Texas / Ранча ў Тэхасе», вестэрн (у ролях, сцэнарыст)
- 1966 — «Chudy i inni / Худы і іншыя», драма (у ролях, сцэнарыст)
- 1966 — «Ktokolwiek wie… / Калі хто-небудзь ведае…», драма (у ролях)
- 1967 — «Słonce wschodzi raz na dzień / Сонца ўзыходзіць раз у дзень», драма (сцэнарыст)
- 1968 — «Wszystko na sprzedaz / Усё на продаж», драма (у ролях)
- 1969 — «Sól ziemi czarnej / Соль зямлі чорнай», драма (у ролях)
- 1969 — «Варшаўскія эскізы», драма (мастак-пастаноўшчык)
- 1971 — «150 na godzine / 150 у гадзіну», камедыя (у ролях, сцэнарыст)
- 1972 — «Przez dziewiec mostów / Праз дзевяць мастоў», драма (у ролях)
- 1973 — «Przyjecie na dziesiec osób plus trzy / Прыём на дзесяць чалавек плюс тры», камедыя (у ролях)
- 1973 — «Nagrody i odznaczenia / Узнагароды і адрозненні», драма (у ролях)
- 1974 — «Nie ma mocnych / Тут крутых няма», камедыя (у ролях)
- 1977 — «Pasja / Запал», драма (у ролях)
- 1978 — «Wesela nie bedzie / Вяселля не будзе», драма (у ролях)
- 1978 — «Pejzaz horyzontalny / Гарызантальны пейзаж», драма (у ролях, мастак-пастаноўшчык)
- 1982 — «Przeprowadzka / Пераезд», драма (у ролях)
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1953 — літаратурная прэмія імя Касцельскіх (Nagroda Fundacji im. Kościelskich) за «Opowiadania zwykle / Паўсядзённыя гісторыі».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Wiesław Dymny // e-teatr.pl — 2004.
- ↑ выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Веслаў Дымны, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
- ↑ Деятель искусств родом из Полонечки, Инстаграм: radziwill_palace_polonechka.
- ↑ Что осталось за кадром польского фильма «Знахарь», вышедшего на советские экраны в 1983 году, Беларусь сегодня, 26 июля 2018.
- ↑ Веслаў Дымны, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
- ↑ https://www.jansawka.com/books/Dymny1005.html/%C2%ABOpowiadania(недаступная спасылка)
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2022. Праверана 24 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Opowiadania Zwykle» / «Паўсядзённыя гісторыі» / Jan Sawka(недаступная спасылка)
- «Droga na Dziki Zachod» / «Вандроўка на Дзікі Захад». Jan Sawka Архівавана 3 ліпеня 2022.