Ветраны млын (Клецк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ветраны млын — колішні вятрак у Клецку. Помнік народнага драўлянага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1920-я гады ў в. Заляшаны. У 1980 годзе перанесены ў Клецк, дзе быў пастаўлены на беразе вадасховішча і адрэстаўрыраваны. У будынку размяшчаўся філіял Клецкага гісторыка-этнаграфічнага музея.

Згарэў у канцы 1990-х гг. Цяпер на яго месцы размешчана кафэ з сілікатнай цэглы, якое па форме аддалена нагадвае млын[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Ветраны млын уяўляў сабой вежападобную цыліндрычную пабудову, пакрытую гонтай. Быў завершаны шатровым ярусам з чатырохлопасцевым вінтом. У якасці механізма выкарыстана драўляная сістэма перадаючых колаў і шасцерняў. Аснова стацыянарная, верхні ярус паваротны.

Зноскі

  1. Клецк на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]