Водруб
Jump to navigation
Jump to search
Водруб — адасоблены надзел, вылучаны з сельскага абшчыннага землекарыстання ў асабістую ўласнасць сялянскай сям’і. Узніклі водрубы ў 1907—1916 гадах у выніку сталыпінскай аграрнай рэформы побач з хутарамі, але ў меншай колькасці. У адрозненне ад хутара селянін не пераносіў сядзібу на свой участак, а заставаўся ў вёсцы.
На тэрыторыі Беларусі водрубы былі найбольш пашыраны ў Віцебскай і Магілёўскай губернях Расійскай імперыі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Водруб // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0. — С. 347.
- Дудкоў, Д. А. Сталыпінская рэформа ў Віцебскай Губерніі / Беларуская акадэмія навук, Інстытут гісторыі. — Мінск: [Б.в.], 1931. — 124 с.
- Липинский, Л. П., Лукьянов, Е. П. Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 — февраль 1917 гг.) / Академия наук БССР, Институт истории. — Минск: Наука и техника, 1964. — 258 с.
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |