Баркоўшчына (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Баркоўшчына)
Баркоўшчына
Ранак на Баркоўшчыне
Ранак на Баркоўшчыне
Морфаметрыя
Даўжыня 0,76 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,16 км²
Аб’ём 0,00092 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,3 км
Найбольшая глыбіня 21,8 м
Сярэдняя глыбіня 5,8 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,412 ‰
Празрыстасць да 2,5 м
Басейн
Плошча вадазбору 11,4 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць пратока
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Баркоўшчына (Беларусь)
Баркоўшчына
Баркоўшчына
Баркоўшчына (Віцебская вобласць)
Баркоўшчына
Баркоўшчына
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барко́ўшчына, Малое Даўгінаўскаевозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача, за 8 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Ушачы.

Плошча паверхні возера 0,16 км². Даўжыня 0,76 км, найбольшая шырыня 0,3 км, даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Найбольшая глыбіня дасягае 21,8 м, сярэдняя 5,8 м. Аб'ём вады ў возеры 0,92 млн. м³. Плошча вадазбору 11,4 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны пясчаныя, вышынёй 20—30 м, на поўдні і поўначы невыразныя. На заходніх схілах катлавіны абразійны ўступ вышынёй 2—3,5 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, на паўночным захадзе і захадзе сплавінныя. Усходні бераг возера пясчаныя, паўднёвы забалочаныя. Пойма шырынёй 10—30, у паўднёвай частцы да 250 метраў. Літаральная зона вузкая (6—10 м), пясчаная. Да глыбіні 4—4,5 м дно выслана апясчаненым ілам, да глыбіні 16—17 м гліністым ілам, на большых глыбінях ажалезненым ілам і сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока ў возера Доўжына. Расліннасць займае каля 44 % плошчы паверхні возера. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці ад 10 да 250 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

Каля возера пралягае аўтамабільная дарога Р116.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 121. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 309. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)