Белае (возера, Бярозаўскі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Белае, Бярозаўскі раён)
Белае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 143,6 м |
Даўжыня | 3,2 км |
Шырыня | 2 км |
Плошча | 5,06 км² |
Найбольшая глыбіня | 4,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 43 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бе́лае возера — возера ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Ясельда за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза каля горада Белаазёрск.
Плошча паверхні возера 5,06 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,9 м.
Катлавіна Белага возера круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя, берагі забалочаныя. Дно возера плоскае і глеістае. Уздоўж берагоў расце чарот, трыснёг, рдзесты.
У возера ўпадаюць 4 каналы і выцякае канал у Ясельду.
Возера выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы тэхнічнага водазабеспячэння і ахаладжальніка Бярозаўскай ДРЭС.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Белорусская ССР: краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 2 / ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Белае возера Архівавана 29 чэрвеня 2012.
- Березовская ГРЭС(недаступная спасылка) (руск.)