Перайсці да зместу

Бернскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Бернскае)
Бернскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 200 м[1]
Даўжыня 0,64 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,15 км²
Аб’ём 0,00082 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,98 км
Найбольшая глыбіня 15,8 м
Сярэдняя глыбіня 5,5 м
Гідралогія
Салёнасць каля 0,1 ‰
Празрыстасць да 1,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 1,16 км²
Упадаюць ручай
Выцякаюць ручай
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Бернскае (Беларусь)
Бернскае
Бернскае
Бернскае (Віцебская вобласць)
Бернскае
Бернскае
Map

Бе́рнскаевозера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Віцьба, за 10 км у напрамку на ўсход ад Віцебска, на поўнач ад аграгарадка Вароны.

Плошча паверхні Бернскага возера 0,15 км². Даўжыня 0,64 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,98 км. Найбольшая глыбіня дасягае 15,8 м, сярэдняя 5,5 м. Аб'ём вады ў возеры 0,82 млн. м³. Плошча вадазбору 1,16 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 15—20 м. Маецца тэраса вышынёй 0,5—0,7 м над урэзам вады. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія. Вакол возера пераўвільготненая пойма шырынёй 5—25 м. Да глыбіні 3 м (месцамі ў паўночна-усходняй частцы да глыбіні 5—6 м) дно возера пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Надводная прыбярэжная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м і на адлегласці да 5—25 м ад берага возера.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя рыбы.

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебск: План города. Витебский район: Карта / Редактор: В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз. (руск.)
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.