Межужол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Межужол)
Межужол
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 141,7[1][2] м
Даўжыня 3,88 км
Шырыня 1,05 км
Плошча 2,86 км²
Аб’ём 0,00182 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,15 км
Найбольшая глыбіня 3 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,07 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 53,4 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Межужол (Беларусь)
Межужол
Межужол
Межужол (Віцебская вобласць)
Межужол
Межужол
Map

Межужо́л — бяссцёкавае возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Трасцяніца.

Плошча паверхні 2,86 км². Даўжыня возера 3,88 км, найбольшая шырыня 1,05 км. Даўжыня берагавой лініі 9,15 км. Найбольшая глыбіня 3 м. Аб'ём вады 1,82 млн. м³. Плошча вадазбору 53,4 км².

Возера знаходзіцца сярод вярховага балота, парослага лесам і хмызняком. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя. Дно сапрапелістае. У паўднёвай частцы возера востраў плошчай 0,04 км². Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (да 70 мг/л) і высокай колернасцю. Зарастае слаба.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]