Мелкае (возера, Чашніцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Мелкае, Чашніцкі раён)
Мелкае
Морфаметрыя
Даўжыня 0,72 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,18 км²
Аб’ём 0,00032 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня 2,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,5 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Мелкае (Беларусь)
Мелкае
Мелкае
Мелкае (Віцебская вобласць)
Мелкае
Мелкае
Map

Ме́лкаевозера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Усвейка, за 18 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, за 0,4 км на поўнач ад вёскі Бельнякі.

Плошча паверхні возера 0,18 км². Даўжыня 0,72 (0,76[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,28[1]) км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Найбольшая глыбіня 2,6[1] м. Аб'ём вады ў возеры 0,32[1] млн м³. Плошча вадазбору 3,5 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй ад 8 да 10—12 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 10—15 м. На паўночным усходзе ўпадае ручай з возера Глыбокае. На паўднёвым захадзе з возера выцякае ручай у раку Усвейка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 336. — 599 с. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]