Сельпе
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Сельпе)
Сельпе | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,17 км |
Шырыня | 0,1 км |
Плошча | 0,02 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 0,5 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Сельпе — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Далікатары, у басейне ракі Друйка.
Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,17 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м (на поўначы і захадзе невыразныя), парослыя забалочаным хмызняком, на поўдні пад лесам. Вакол возера пойма шырынёй 25 м. На паўднёвым захадзе выцякае ручай у раку Друйка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2013. — 3 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016.