Друйка (рака)
| Друйка | |
|---|---|
| У аграгарадку Друя | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 52 км |
| Басейн | 1 050 км² |
| Расход вады | 6,3 м³/с (у вусці) |
| Вадацёк | |
| Выток | Дрывяты |
| • Вышыня | 129 м |
| • Каардынаты | 55°36′36″ пн. ш. 27°06′15″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Заходняя Дзвіна |
| • Месцазнаходжанне | аг. Друя |
| • Вышыня | 98 м |
| • Каардынаты | 55°47′36″ пн. ш. 27°26′36″ у. д.HGЯO |
| Ухіл ракі | 0,6 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
| Раён | Браслаўскі раён |
|
|
|
Дру́йка — рака ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток Дзвіны.
Даўжыня ракі 52 км. Плошча вадазбору 1050 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле А. Ванагаса, назва Друя, а таксама назвы літоўскіх і прускіх рэк Dreverna, Drawanta, Drawing, Druve звязаныя са стараіндыйскім draváh «бег, цячэнне; вадкасць», drávati «бяжыць», а таксама і з іншымі індаеўрапейскімі гідронімамі падобнага кораня[1]. Ванагас спасылаўся на Х. Краэ, які, згадваючы назву Друі, таксама згадваў гэтае drávati, drutáh «спяшаючыся», а далей вёў да агульнага індаеўрапейскага *dreu- / *dru- «бегчы, спяшацца»[2]. З тым жа стараіндыйскім drávati «бяжыць, спяшаецца, расцякаецца», авестыйскім drav- «бегчы» назву Друі звязваў і К. Машынскі[3].
Паводле Ю. Покарнага, ад індаеўрапейскага *drā-, *dreu- «бегчы, ступаць», сапраўды, такія еўрапейскія гідронімы, як Drava, Dravanti, Drewenz, Durance, Дрывяты (ад літоўскага *Druvintas) і інш.[4]. З той жа індаеўрапейскай асновай dru «цячы» (якая, у прыватнасці, на кельцкім абшары, дзе таксама сустракаецца аснова dur «вада») назву Друі звязваў Ю. Сташэўскі[5]. Напрамую з кельцкім dru- «цячы» звязваў Друю А. Шахматаў[6]. Даследчык назваў, у прыватнасці, Віцебскай і Наўгародскай губерняў Ю. Трусман меркаваў, што назва паходзіць ад фінскага töyrä «вялікі ўзгорак, круча, абрыў»[7]. Фінскі кірунак вытлумачэння назвы Друя падтрымлівала і Р. Аўчыннікава (звязвала з фіна-угорскім тур «возера» і ойя, оя «ручай, рэчка»)[8].
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выцякае з возера Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш, Друйка і Недрава. Вусце каля Друя. Азёры займаюць 13 % вадазбору (Гл. падр.: Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, каля вёскі Качэргі да 1,7 км. Пойма забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шырыня яго ніжэй аграгарадка Друйск 6—8 м.
На рацэ
[правіць | правіць зыходнік]На рацэ аграгарадкі Друйск, Друя; збудавана Браслаўская ГЭС.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 90-92.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 55
- ↑ K. Moszyński. Pierwotny zasiąg języka prasłowiańskiego. Wrocław-Kraków, 1957. S. 194.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 204-205.
- ↑ J. Staszewski. Słownik geograficzny: pochodzenie i znaczenie nazw geograficznych. Gdynia, 1948. S. 81.
- ↑ A. Schachmatov. Zu den ältesten slavisch-keltischen Beziehungen // Archiv für Slavische Philologie. Berlin, 1912. Т. 33. S. 79.
- ↑ Ю. Ю. Трусман. Этимология местных названий Витебской губернии. Ревель, 1897. С. 95.
- ↑ Р. І. Аўчыннікава. Тапанімія сярэдняга цячэння р. Заходняя Дзвіна // Чэрскі Іван Дзяменцьевіч (да 160-годдзя з дня нараджэння). Вып. 1. Мінск, 2005. С. 33-34.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 47. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Браславский район: карта. Браслав: план. Видзы: план / Ред. Н. М. Шевель. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-7. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
- Ліст карты N-35-019. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)