Перайсці да зместу

Сляпіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Сляпіца)
Сляпіца
Морфаметрыя
Даўжыня 0,78 км
Шырыня 0,15 км
Плошча 0,12 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,68 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Сляпіца (Беларусь)
Сляпіца
Сляпіца
Сляпіца (Віцебская вобласць)
Сляпіца
Сляпіца
Map

Сляпі́ца — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Мядзелка, за 1,7 км у напрамку на поўнач ад горада Паставы.

Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,78 км, найбольшая шырыня 0,15 км, даўжыня берагавой лініі 1,68 км.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На поўдні і паўднёвым захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважана нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя вузкая і пясчаная. Глыбей дно ілістае. Возера ўмерана зарастае. У заходняй частцы возера каналізаваным ручаём злучаецца з сеткай меліярацыйных каналаў і ракой Мядзелка.