Туз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Туз)
Туз
турэцк.: Tuz Gölü
Возера Туз
Возера Туз
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 905 м
Даўжыня 80 км
Шырыня 50 км
Плошча 1600—2500 км²
Найбольшая глыбіня 5 м
Гідралогія
Салёнасць 340 ‰
Размяшчэнне
Размяшчэнне Сцяг Турцыі Турцыя
Краіна
Туз (Турцыя)
Туз
Туз
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Туз, Туз-Гёлю (турэцк.: Tuz Gölü, літар. Салёнае возера; у старажытнасці — Tatta; стар.-грэч. Λιμνοθαλασσα εν Φρυγιη — «Фрыгійскае салёнае возера») — другое па велічыні возера ў Турцыі. Салёнасць возера складае 340 ‰. Размешчана ў цэнтры правінцыі Анатолія, за 105 км на паўночны ўсход ад Коньі і за 150 км на паўднёвы ўсход ад Анкары.

Вялікую частку года гэта дробнае (1—2 м) і салёнае возера мае плошчу 1500 км². Яно звычайна мае даўжыню 80 км і шырыню 50 км, узровень зрэзу вады — 905 м над узроўнем мора.

Возера напаўняе тэктанічную ўпадзіну на цэнтральным плато Турцыі. У Туз упадаюць два буйных ручая, таксама возера сілкуецца ад падземных крыніц і ападкаў, бяссцёкавае. Там дзе ў Туз упадаюць каналы і ручаі, утварыліся саланаватыя балоты. Улетку з-за выпарэння Туз губляе большую частка сваёй вады, на перасохлым дне ўтвараецца пласт солі сярэдняй таўшчынёй 30 см. Узімку соль ізноў раствараецца ў прэснай вадзе, якую возера атрымлівае ў відзе ападкаў і сцёку з навакольных земляў.

Тры саляныя шахты на возеры здабываюць парадку 70 % ад усёй солі, якая спажываецца Турцыяй. Здабыча солі вызначае кірунак прамысловай дзейнасці ў рэгіёне, якая, галоўным чынам, звязана з ачысткай і перапрацоўкай солі. Возера атачаюць апрацоўваемыя землі, толькі на поўдні і паўднёвым захадзе апрацоўка зямлі немагчымая з прычыны затаплення засоленых глеб.

У 2001 годзе возера Туз разам з прылеглымі стэпамі было абвешчана асабліва ахоўнай тэрыторыяй. На групе астравоў у паўднёвай частцы возера гняздуецца вялікая папуляцыя фламінга. Акрамя таго, тут гняздуецца белалобы гусак, а ў навакольных вёсках — стэпавая пустальга[крыніца?].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 22. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]