Туз
| Туз | |
|---|---|
| турэцк.: Tuz Gölü | |
| Возера Туз | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 905 м |
| Даўжыня | 80 км |
| Шырыня | 50 км |
| Плошча | 1600—2500 км² |
| Найбольшая глыбіня | 5 м |
| Гідралогія | |
| Салёнасць | 340 ‰ |
| Размяшчэнне | |
| Размяшчэнне |
|
| Краіна | |
Туз, Туз-Гёлю (турэцк.: Tuz Gölü, літар. Салёнае возера; у старажытнасці — Tatta; стар.-грэч. Λιμνοθαλασσα εν Φρυγιη — «Фрыгійскае салёнае возера») — другое па велічыні возера ў Турцыі. Салёнасць возера складае 340 ‰. Размешчана ў цэнтры правінцыі Анатолія, за 105 км на паўночны ўсход ад Коньі і за 150 км на паўднёвы ўсход ад Анкары.
Вялікую частку года гэта дробнае (1—2 м) і салёнае возера мае плошчу 1500 км². Яно звычайна мае даўжыню 80 км і шырыню 50 км, узровень зрэзу вады — 905 м над узроўнем мора.
Возера напаўняе тэктанічную ўпадзіну на цэнтральным плато Турцыі. У Туз упадаюць два буйных ручая, таксама возера сілкуецца ад падземных крыніц і ападкаў, бяссцёкавае. Там дзе ў Туз упадаюць каналы і ручаі, утварыліся саланаватыя балоты. Улетку з-за выпарэння Туз губляе большую частка сваёй вады, на перасохлым дне ўтвараецца пласт солі сярэдняй таўшчынёй 30 см. Узімку соль ізноў раствараецца ў прэснай вадзе, якую возера атрымлівае ў відзе ападкаў і сцёку з навакольных земляў.
Тры саляныя шахты на возеры здабываюць парадку 70 % ад усёй солі, якая спажываецца Турцыяй. Здабыча солі вызначае кірунак прамысловай дзейнасці ў рэгіёне, якая, галоўным чынам, звязана з ачысткай і перапрацоўкай солі. Возера атачаюць апрацоўваемыя землі, толькі на поўдні і паўднёвым захадзе апрацоўка зямлі немагчымая з прычыны затаплення засоленых глеб.
У 2001 годзе возера Туз разам з прылеглымі стэпамі было абвешчана асабліва ахоўнай тэрыторыяй. На групе астравоў у паўднёвай частцы возера гняздуецца вялікая папуляцыя фламінга. Акрамя таго, тут гняздуецца белалобы гусак, а ў навакольных вёсках — стэпавая пустальга[крыніца?].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 22. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
