Войцех Дамарацкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Войцех Дамарацкі
Род дзейнасці рэвалюцыянер
Дата нараджэння 3 лютага 1840(1840-02-03)
Дата смерці 24 красавіка 1863(1863-04-24) (23 гады)
Месца смерці

Войцех Іосіфавіч Дамарацкі (3 лютага 1840 — 24 красавіка 1863) — студэнт Горы-Горацкага сельгаспадарчага інстытута, удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Загінуў пры вызваленні Горак ад царскай улады.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец дзевятнаццатага стагоддзя ён вучыўся ў Горы-горацкім земляробчым інстытуце. У свае 23 гады хлопец не толькі атрымліваў адукацыю, але і займаўся падпольнай дзейнасцю супраць царскага рэжыму.

Дамарацкі быў удзельнікам сакрэтнага студэнцкага камітэта, сябры якога рыхтаваліся да паўстання Каліноўскага.

Камітэт быў створаны ў Горках у 1862 годзе. Акрамя Дамарацкага ў падпольную арганізацыю ўваходзілі В. Антановіч, С. Віскоўскі, С. Дымкевіч, З. Міткевіч, Р. Чарвінскі і іншыя. Хлопцы перыядычна выязджалі за горад і трэніраваліся ў стральбе, а таксама адкрылі для сялянскіх дзяцей народную школу, выкладанне ў якой вялося на беларускай мове.

24 красавіка 1863 года ў Горкі ўвайшоў атрад Людвіга Звяждоўскага, паплечніка Кастуся Каліноўскага, і абвясціў аб усталяванні ў мястэчку народнай улады. Змагароў падтрымалі студэнты мясцовага інстытута. Але падчас бою паўстанцы панеслі страты.

Адным з забітых быў Войцех Дамарацкі, якога паплечнікі пахавалі на тэрыторыі акадэмічнага дэндрапарка.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Толькі ў савецкі час на магіле гераічнага студэнта была пакладзена пліта з адпаведным надпісам.

З часам пахаванне Дамарацкага было занядбана, а надмагільная пліта нават раскалолася. Адзінкі зазіралі сюды, каб ускласці кветкі і прыбраць смецце.

І толькі новае кіраўніцтва БДСГА ў 2010 годзе аднавіла і добраўпарадкавала пахаванне, ўсталявала над ім помнік.

Штогод на Дзень незалежанасці БНР на магілу Дамарацкага прыходзяць жыхары Горак, каб ускласці кветкі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]