Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі
| Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі | |
|---|---|
| польск.: Ludwik Zwierzdowski | |
| | |
| Дата нараджэння | 11 студзеня 1830 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 лютага 1864 (34 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць | Расійская імперыя |
| Званне | капітан і палкоўнік |
| Бітвы/войны | |

Людвік Звяждоўскі, мянушка Тапор (11 студзеня 1830, Вільня — 23 лютага 1864, Апатаў, Свентакшыскае ваяводства) — капітан расійскай арміі, член тайнага таварыства Зыгмунта Серакоўскага, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся па розных звестках у 1825[1], 11 снежня 1829, 11 студзеня 1830 года ў Вільні ў сям’і чыноўніка[2]. У войску з 1845 года. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Санкт-Пецярбургу ў чыне паручніка інжынерных войск. З 1860 годзе на службе ў Вільні. Быў прадстаўніком «чырвоных» ў Вільні. Да кастрычніка 1862 года ўзначальваў віленскі паўстанцкі цэнтр (Камітэт Руху, Літоўскі правінцыяльны камітэт), меў уплыў на таварыства рускіх афіцэраў у Польшчы. Пасля быў пераведзены ў Маскву[2]. Падчас паўстання камандаваў паўстанцкім аддзелам у Магілёўскай губерні, які быў сабраны з студэнтаў Горы-Горацкі земляробчага інстытута. Яму нават удалося на непрацяглы тэрмін захапіць Горкі. Яго атрад 6 мая 1863 года ўступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне. Сутыкнуўшыся з нядобразычлівасцю і нежаданнем ваяваць з боку тутэйшых жыхароў, распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Тут быў прызначаны галоўнакамандуючым войскамі Сандамірскага ваяводства, а таксама — кіраўніком кракаўскай дывізіі II-га корпуса. Удзельнік другой бітвы пад мястэчкам Апатаў 21 лютага 1864 годзе.
Паранены ў баі, захоплены на наступны дзень казачым патрулём, быў пакараны смерцю на рынку ў мястэчку Апатаў 23 лютага 1864, паводле іншых звестак 27 лютага 1864 года[1].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]Матэрыялы пра Людвіка Звяждоўскага ёсць у экспазіцыі Горацкага гісторыка-этнаграфічнага музея і музея гісторыі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кісялёў Г. В. Звяждоўскі Людвік Міхайлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — С. 435. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Лившиц, В. М. «За нашу і вашу свабоду»(пра Л. Звяждоўскага).В кн.: С Горками и академией связаны судьбой (события, люди и дела). Книга 2. Заметки краеведа — Горки :2016. С. 27-35.
- ZWIERZDOWSKI, Ludwik // Wielka Encyklopedia Powszechna.Wyd. PWN 1969. T.12. Usa-Ż. (польск.)
- Kotarski, Stefan «Opatów w latach 1861—1864». — Opatów,1935. (польск.)
- Cieszkowski,Stefan «Pomnik Majora Ludwika Zwierzdowskiego» // «Ziemi Opatowskiej». — 1988. — № 4. (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія Звяждоўскага на старонках «Wielkiej Encyklopedii Powrzechnej» (польск.)
- Жыцяпіс маёра Людвіка «Тапор»-Звяждоўскага, героя бітвы Апатаўскай Архівавана 3 лютага 2014. (польск.)
- Людвік Міхайлавіч Звяждоўскі (1829—1864). «Тапор»// «Свіслацкія аркушы»(недаступная спасылка)
- Ліўшыц, Уладзімір. Адзін з герояў рамана Караткевіча. Паглядзіце на гісторыю кіраўніка горацкіх паўстанцаў у 1863—1864 гадах // https://horki.info/news/13504.html Архівавана 11 студзеня 2020.