Вольга Іванаўна Басісцюк-Гаптар
Вольга Іванаўна Басісцюк-Гаптар | |
---|---|
укр.: Ольга Iванiвна Басистюк | |
Род дзейнасці | concert singer, оперная спявачка |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Вольга Іванаўна Басісцюк-Гаптар (нар. 19 жніўня 1950, Паляны[d], Хмяльніцкая вобласць) — украінская спявачка (сапрана). Народная артыстка УССР (1985). Герой Украіны (2010).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 19 жніўня 1950 года ў с. Паляны Валачыскага раёна Хмяльніцкай вобласці УССР.
У 1974 годзе скончыла Львоўскую кансерваторыю імя М. В. Лысенкі. У 1975—1984 гадах — салістка Львоўскай філармоніі. З 1984 года — салістка Рэспубліканскага дома арганнай і камернай музыкі (зараз — Нацыянальны дом арганнай і камернай музыкі Украіны). У 1993 годзе прыняла ўдзел у «Шаўчэнкаўскім сакавіку»: выступіла з канцэртамі ў Арэнбургу і Орску (Расія), сустракалася з жыхарамі вёсак, была сярод удзельнікаў прэзентацыі Арэнбургскага грамадскага Інстытута Тараса Шаўчэнкі.
У 1999—2003 гадах была членам камітэта па прысваенні Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат міжнародных конкурсаў вакалістаў у Рыа-дэ-Жанейра (1975, Гран-пры; Бразілія) і Плевене, (1976, 1-я прэмія, залаты медаль; Балгарыя), міжнароднага конкурсу грамзапісу ў Браціславе, які арганізавала ЮНЕСКА (1978)
- Народная артыстка УССР (1985).
- Дзяржаўная прэмія УССР імя Т. Г. Шаўчэнкі (1987) — за канцэртныя праграмы апошніх гадоў
- Ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені (23 жніўня 1995 года, першы Указ аб узнагароджанні новай узнагародай)
- Герой Украіны (з уручэннем ордэна Дзяржавы, 21.08.2010) — за выдатныя асабістыя заслугі перад Украінскай дзяржавай у развіцці музычнай культуры, уздым міжнароднага прэстыжу айчыннага песеннага мастацтва, шматгадовую творчую дзейнасць і высокае выканальніцкае майстэрства