Вольга Аляксандраўна Лабачэўская
Вольга Аляксандраўна Лабачэўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1951[1] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, мастацкі крытык, этнолаг, гісторык тэкстылю, прафесар, фалькларыстка |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства[3], арт-крытыка[d], этнолаг[4], гісторыя тэкстылю[d], фалькларыст[4] і academia[d][4] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Вольга Аляксандраўна Лабачэўская (нар. 29 верасня 1951, Цюмень, цяпер Расія) — беларуская мастацтвазнаўца, культуролаг, этнолаг. Доктар мастацтвазнаўства (2014).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (Ленінград; 1977), НДІ мастацкай прамысловасці (Масква; аспірантура, 1984), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (дактарантура, 2013).
Працавала ў Цюменскай абласной карціннай галерэі (1969—1973); Дзяржаўным мастацкім музеі БССР (1977—1980); Навукова-даследчай мастацка-эксперыментальнай лабараторыі Упраўлення мастацкіх промыслаў Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР (1980—1991, загадчык НДА мастацтвазнаўства і работы з творчымі кадрамі); Беларускім дзяржаўным інстытуце праблем культуры (1991—2009); Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 2009; з 2014 — прафесар кафедры культуралогіі).
Навуковыя інтарэсы: беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, рамёствы і промыслы; беларускае саломапляценне, традыцыйны касцюм і тэкстыль; трансфармацыя традыцый народнай творчасці; антрапалогія і гендарныя аспекты народнай творчасці; ахова і захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны; прымітывізм як від народнага мастацтва; гісторыя этнаграфічнай фатаграфіі ў Беларусі. Пазапрафесійная творчасць: сцэнарыі дакументальнага кіно.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва (2020).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Белорусский народный текстиль: традиции и художественные новации в XX веке : диссертация … доктора искусствоведения : 17.00.09 : защищена 03.04.2014 : утверждена 26.11.2014 / Лобачевская Ольга Александровна. — Минск, 2014. Народное искусство соломоплетения Белоруссии : диссертация … кандидата искусствоведения : 17.00.05 : защищена 26.04.1989 : утверждена 27.09.1989 / Лобачевская Ольга Александровна. — Москва, 1989.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — С. 81.
- ↑ https://knigogid.ru/authors/74125-olga-lobachevskaya
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20210903123218/http://www.buk.by/process/fakultet%202/Folklore/
- ↑ а б в http://www.buk.by/process/fakultet%202/Folklore/
- ↑ а б http://www.buk.by/Science/Councils_on_thesis_defending/Dissertation_abstracts/d_Lobachevskaya.pdf
- ↑ а б http://dep.nlb.by/jspui/bitstream/nlb/45791/2/default.htm
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алеся. — 2021. — № 12. — С. 18-21.
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. — С. 81.
- Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 2. — С. 3.