Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва
Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва.jpg
Арыгінальная назва Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва
Заснавальнік Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Заснаванне 2017

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтвабеларуская прэмія ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва, якая з’явілася ў 2017 годзе згодна з Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2016 № 129.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе. Стаць удзельнікамі конкурсу могуць аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за тры гады, што папярэднічаюць тэрміну заканчэння прыёму заявак. Падаць заяўкі могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, маюць прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства або не маюць такой, але з’яўляюцца членамі творчых саюзаў. Дапускаюцца да ўдзелу аўтарскія калектывы. Адзін аўтар можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі з адным творам і толькі ў адной намінацыі.[3][4]

Лаўрэатам 2017 года ў намінацыі «Жывапіс» пераможцам стаў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік. Майстар працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творчасць справядліва называюць яркай з’явай у беларускім сучасным мастацтве.[5]

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Навацыя
  • Творчы дэбют
  • Мастацкая фатаграфія
  • Дызайн
  • Жывапіс
  • Графіка
  • Скульптура
  • Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва
  • Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
  • Мастацтвазнаўства і крытыка

У намінацыі «Творчы дэбют» могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі. Адборачная камісія штогод у перыяд з 20 лістапада па 31 снежня вызначыць па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва. Асноўныя крытэрыі ацэнкі твораў мастацтва і літаратуры — наватарства, мастацкая каштоўнасць, індывідуальнасць, актуальнасць тэмы, развіццё мастацкіх традыцый. Імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомы па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі твораў, што экспануюцца на рэспубліканскай выстаўцы, якая пройдзе з 18 красавіка па 21 мая. Журы конкурсу вызначыць па адным або некалькі пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прызы, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі. Асобныя творчыя работнікі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, і юрыдычныя або фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, што прадастаўляюць спонсарскую дапамогу ці робяць ахвяраванні на развіццё выяўленчага мастацтва, могуць быць узнагароджаны дыпломамі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва», «Мецэнат выяўленчага мастацтва» і спецыяльнымі прызамі.[6][7][8]

Зноскі

  1. Конкурсы. Беларускі саюз мастакоў. Праверана 4 жніўня 2018.
  2. Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» (18 красавіка — 21 мая 2017 г.). Гасцініцы Беларусі. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе. БелТА (11 жніўня 2016). Праверана 4 жніўня 2018.
  4. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе. Belarus.by (11 жніўня 2016). Праверана 4 жніўня 2018.
  5. Ірына Свірко Названы лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва. СБ. Беларусь сегодня (22 мая 2017). Праверана 4 жніўня 2018.
  6. Нацыянальная прэмія ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва з’явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе. Звязда (11 кастрычніка 2014). Праверана 4 жніўня 2018.
  7. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва з’явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе. Регіянальная газета (21 лістапада 2015). Праверана 4 жніўня 2018.
  8. Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» (18 красавіка — 21 мая 2017 г.). Дзелавы турызм у Беларусі. Праверана 4 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.