Вольга Віктараўна Аржанухіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Аржанухіна
Імя пры нараджэнні Вольга Віктараўна Аржанухіна
Дата нараджэння 21 красавіка 1959(1959-04-21) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жанр дызайн інтэр'ераў, арт-дызайн
Вучоба
Член у

Вольга Віктараўна Аржанухіна (нар. 21 красавіка 1959) — савецкі і беларускі дызайнер, мастак, сябра грамадскага аб'яднання Беларускага саюза дызайнераў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вольга Віктараўна Аржанухіна нарадзілася ў г. Чырвонаармейск у СССР. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1983 гады прымае ўдзел у выставах у Беларусі, Германіі і інш. У 1986 годзе стала сябрам Беларускага саюза мастакоў, У 1997 годзе - членам Беларускага саюза дызайнераў, спецыялізуючыся на дызайне інтэр'ераў, арт-дызайне, кераміцы і стварэнні вітражоў [1]. Стварае вітражы ў тэхніцы «Ціфані». Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях: Францыя, Германія, Ізраіль, Італія [2]. Жыве і працуе у Мінску.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Сярод асноўных работ - кафлі для станцыі метро «Плошча Я.Коласа», гастранома «Мінск» (Валгаград), роспіс керамічнага пано для басейна спорткомплекса «Стайкі», аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя ў бібліятэцы Я.Купалы, інтэр'ер рэстарана «Альбатрос» (Мінск).

Зноскі

  1. Беларускі саюз дызайнераў. Прозвішчы на "А".
  2. Каталог Беларускага саюза дызайнераў "Тутэйшы дызайн. Асобы і рэчы"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2021. Праверана 14 ліпеня 2021.