Вольга Пятроўна Кудраўцава
Выгляд
Вольга Пятроўна Кудраўцава | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 ліпеня 1910 (114 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Вольга Пятроўна Кудраўцава (9 ліпеня 1910, Мічурынск — ?) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1941 годзе. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Працавала ў праектных арганізацыях Варонежа, Караганды, з 1960 па 1974 гады — галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Член КПСС з 1954 года. Пражывала ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнічала ў праектаванні аб’ектаў для Обнінска і Дубны (1947), у распрацоўцы генпланаў Варонежа, Май-Кудука, Шахана, Абая (1948—1960), Мазыра, Мазырскага і Рэчыцкага прамвузлоў, праектаў забудовы жылых раёнаў Мазырскага нафтаперагоннага завода (1961—1965), раённых планіровак Гомельскай і Гродзенскай вобласці (1963—1972).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кудрявцева Ольга Петровна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Казлоўскім павеце
- Выпускнікі МАРХІ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Горадабудаўнікі Беларусі
- Горадабудаўнікі Расіі
- Архітэктары Мазыра
- Архітэктары Варонежа
- Нарадзіліся ў Тамбоўскай вобласці