Перайсці да зместу

Абай (Абайскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Абай
каз.: Абай
49°38′ пн. ш. 72°51′ у. д.HGЯO
Краіна  Казахстан
Вобласць Карагандзінская
Сельскі раён Абайскі
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1949
Ранейшыя назвы пасёлак Шэрубайнура
Горад з 1961
Плошча 200 км²
Вышыня цэнтра 504 м
Часавы пояс UTC+6
Насельніцтва
Насельніцтва 26 249[1] чалавек (2012)
Этнахаронім аба́ец, аба́йцы[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 +7 72131
Паштовы індэкс 100100, 100101

abay-akimat-karaganda.kz/
(руск.)(каз.)
Паказаць/схаваць карты
Абай (Казахстан)
Абай
Абай

Абай (да 1961 — пасёлак Чурубай-Нура (каз.: Шерубай-Нұра)) — горад у Карагандзінскай вобласці Казахстана. Узнік як працоўны пасёлак у 1949 годзе ў сувязі з распрацоўкай заходніх пляцовак Карагандзінскага вугальнага басейна. З 2002 года — цэнтр Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці. Горад размяшчаецца за 8 км ад чыгуначнай станцыі Карабас, за 30 км на паўднёвы захад ад Караганды. Праз горад праходзіць аўтамабільная траса Караганда — Жэзказган — Кызыларда, злучаны ўпарадкаванымі дарогамі з гг. Шахцінскам, Саранью. Ля пасёлка Карабас блізу Абая праходзіць Жартаскі вадавод. Названы ў гонар Абая Кунанбаева.

Пасля крызісу 90-х горад апынуўся ў складаным сацыяльна-эканамічным становішчы, абумоўленым зачыненнем буйных прадпрыемстваў і эміграцыяй рускамоўнага насельніцтва. У дадзены момант г. Абай вярнуўся ў рэчышча развіцця і перажывае ўздым.

Год Колькасць
1979 39 387 [3]
1989 46 533 [4]
1999 33 066 [5]
2009 25 550

Зноскі

  1. Cities & towns of Kazakhstan
  2. Городецкая И.Л., Левашов Е.А. Русские названия жителей: Словарь-справочник. — М.: АСТ, 2003. — С. 19. — 363 с. — ISBN 5-17-016914-0.
  3. 1979 Soviet census
  4. Перапіс насельніцтва СССР, 1989
  5. Population Census in Kazakhstan (1999)