Вольга Піліпаўна Суханава
Вольга Піліпаўна Суханава | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
кастрычнік 1937 — красавік 1938 | |||
Прэм’ер-міністр | Апанас Кавалёў | ||
Папярэднік | Раман Кудзельскі | ||
Пераемнік | Сяргей Лодысеў | ||
| |||
1936 — 1937 | |||
Папярэднік | Раман Кудзельскі | ||
Пераемнік | Карл Абушкевіч | ||
Нараджэнне | 1900 | ||
Смерць | 16 лютага 1980 |
Во́льга Пілі́паўна Суха́нава (1900, Мінск — 16 лютага 1980) — наркам юстыцыі БССР (1937—1938) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1936—1937)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1900 годзе ў Мінску ў сям’і рабочага. Працавала падсобніцай на Мінскай шпалернай фабрыцы, рабочай на Мінскай мармеладнай фабрыцы.
Скончыла савпартшколу, працавала загадчыцай жаночым аддзелам Мінскага павятовага камітэта партыі.
З чэрвеня 1922 па 1928 год жыла на радзіме мужа ў г. Калуга.
У 30-я гады сакратар парткалегіі ЦК КП(б)Б, з 1934 года член Камітэта парткантроля ЦК РКП(б) па Беларусі.
У 1936—1937 гадах Старшыня Вярхоўнага Суда БССР, у 1937—1938 гадах — Народны камісар юстыцыі БССР.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала сакратаром Сталінскага райкама партыі Мінска[2].
Была дэлегатам XIII—XVI, XIX з’ездаў КП(б)Б. 21 кастрычніка 1937 года партарганізацыя Наркамюста БССР прыняла рашэнне аб выключэнні яе з партыі за сувязь з ворагамі народа. 2 лютага 1938 года яе аднавілі ў партыі.
Зноскі
- ↑ Суханава Вольга Піліпаўна
- ↑ История в лицах (руск.) (1-2010). — Юстиция Беларуси.