Раман Савіч Кудзельскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Раман Савіч Кудзельскі
сцяг
Народны камісар юстыцыі БССР
15 верасня 1936 — 23 чэрвеня 1937
Прэм’ер-міністр: Мікалай Галадзед
Папярэднік: Павел Кузьмін
Пераемнік: Вольга Суханава
сцяг
Старшыня Вярхоўнага Суда БССР
1933 — 1936
Папярэднік: Павел Валасевіч
Пераемнік: Вольга Суханава
 
Партыя: УКП(б) (1918)
Нараджэнне: 1 кастрычніка 1890(1890-10-01)
Смерць: невядома

Рама́н Са́віч Кудзе́льскі (1 кастрычніка 1890, Гродзенская губерня — невядома) — наркам юстыцыі БССР (1936—1937) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1933—1936)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і ў Гродзенскай губерні. У 1917 годзе міліцыянер станцыі Дзвінск Паўночна-Заходняй чыгункі, у наступным быў камандзіраваны ў крымінальны вышук той жа дарогі. У лістападзе 1918 года ўступіў у партыю бальшавікоў. З 1920 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію і накіраваны ў Рэўваентрыбунал на пасаду ваеннага следчага.

У 1923 годзе член крымінальнай калегіі Віцебскага губернскага суда, у 1924 годзе член Вышэйшага Суда, з 1928 года пракурор Віцебскай акругі.

У 19331936 гадах займаў пасаду Старшыні Вярхоўнага Суда БССР.

15 верасня 1936 года прызначаны Народным камісарам юстыцыі БССР.

З 23 чэрвеня 1937 года старшыня Мінскага гарадскога Савета.

23 кастрычніка 1937 арыштаваны, апраўданы па прысуду Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР ад 14 студзеня 1940 года. Затым зноў арыштаваны і расстраляны[2].

Рэабілітаваны ў красавіку 1989 года.

Зноскі

  1. Кудзельскі Раман Савіч
  2. История в лицах (руск.)  (1-2010). — Юстиция Беларуси.