Вольга Сцяпанаўна Гаўрыленя
Нарадзілася |
24 красавіка 1994[1] (30 гадоў) |
||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||
Пазіцыя | паўабаронца, абаронца | ||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||
|
|||||||
|
Вольга Сцяпанаўна Гаўрыленя (нар. 24 красавіка 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Кандыдат у майстра спорту. Сястра беларускай футбалісткі Таццяны Гаўрылені.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]На працягу двух гадоў займалася футболам у ДЮСШ № 1 г. Бабруйска ў трэнера-выкладчыка Віктара Вікенцьевіча Ганчарова. У 2009 годзе, у 9-м класе, ёй прапанавалі працягнуць навучанне ў Магілёўскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Займалася ў вучылішча алімпійскага рэзерву да 11-га класа, потым паступіла ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэтім. А. Куляшова на спартовым аддзяленні.
Футбольную кар’еру пачынала ва ўзросце 16 гадоў у ЖФК «Надзея-ДЮСШАР № 7» у трэнераў Аляксандра Васілевіча Ластачкіна і Уладзіміра Пятровіча Шындзікава.
Пасля заканчэння ўніверсітэта паўгода працавала ў Магілёўскім клубе «Надзея-Дняпро», а потым вярнулася ў родны Бабруйск. У 2017 годзе працаўладкавалася ў ФСК Бабруйскага раёна. У тым жа году пачала гуляць за ЖФК «Бабруйчанка».
У 2016 годзе ўпершыню выступалі за «Бабруйчанку» на чэмпіянаце Беларусі па пляжным футболе. З 2022 года ўлучана ў склад зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Haurylenia Tatsiana — Беларуская федэрацыя футбола.
- ↑ Soccerdonna — 2010.
- ↑ Спортсменки, комсомолки и просто красавицы
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 красавіка
- Нарадзіліся ў 1994 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Ігракі ЖФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ЖФК Бабруйчанка
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісткі Беларусі
- Ігракі ў пляжны футбол Беларусі
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па пляжным футболе
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова