Воранаўская брахіантыкліналь
Appearance
Воранаўская брахіантыкліналь, Воранаўскае падняцце — тэктанічная структура ў Воранаўскім раёне, у паўднёвай частцы Прыбалтыйскай монакліналі Беларускай антэклізы.
Выяўлена свідраваннем пры геалагічнай здымцы. Выдзяляецца па паверхні фундамента, валынскіх і валдайскіх адкладах венду. Памеры 33 X 18 км. Адгэтуль крышталічныя пароды паніжаюцца ва ўсе бакі. Амплітуда крыху большая за 100 м.
Залажылася і развівалася Воранаўская брахіантыкліналь у вендзе і раннім палеазоі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Воранаўская брахіантыкліналь // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.