Перайсці да зместу

Бінтан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Бінтан)
Бінтан
індан. Bintan
Пляж Мана-Мана на поўначы вострава
Пляж Мана-Мана на поўначы вострава
Характарыстыкі
Плошча1 173 км²
Насельніцтва334 875 чал.
Шчыльнасць насельніцтва285,49 чал./км²
Размяшчэнне
1°05′ пн. ш. 104°29′ у. д.HGЯO
АкваторыяСінгапурскі праліў
Краіна
Бінтан (Інданезія)
Бінтан
Бінтан
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бінта́н (індан.: Bintan) — найбуйнейшы востраў у групе Рыау. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 1173 км². Насельніцтва (2010 г.) — 334 875 чал.

Востраў Бінтан знаходзіцца ў 8 км на ўсход ад вострава-горада Батам у архіпелаге Рыау, у 21 км на поўдзень ад паўвострава Малака (Малайзія), у 34 км на паўднёвы захад ад Сінгапура, у 105 км на паўночны ўсход ад Суматры, у 845 км на паўночны захад ад Джакарты, у 9057 км на паўднёвы ўсход ад Мінска. Даўжыня — 52 км, найбольшая шырыня — 46 км.

Бінтан з’яўляецца працягам Малакскага паўвострава. Цэнтральная частка вострава пагорыстая (да 348 м). Узбярэжжа камяністае, месцамі вылучаюцца пясчаныя пляжы. Большасць з іх знаходзіцца на поўначы і ўсходзе Бінтана, дзе вылучаюцца турыстычныя зоны.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ў межах +26° C — 32° C. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў — 2600 мм.

Згодна традыцыі, першыя жыхары з’явіліся на Бінтане з Паўднёвага Кітая ў 231 г. н. э. У канцы XIV — пачатку XV ст. востраў занялі перасяленцы з Малакі на чале султана Мухамеда. У 15111526 гг. Бінтан быў акупаваны партугальцамі. Пасля іх зыходу ён уваходзіў у склад некалькіх суседніх дзяржаў. У 1814 г. стаў валоданнем Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. быў перададзены пад кіраванне Галандскай Ост-Індскай кампаніі. З 1949 г. — у складзе Інданезіі.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бінтан — галоўны турыстычны цэнтр архіпелага Рыау. Турысты прыбываюць пераважна з суседніх Сінгапура, Малайзіі, Батама і іншых рэгіёнаў Інданезіі. Найбуйнейшы населены пункт — горад Танджунг-Пінанг, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Рыау.

На захадзе Бінтана пабудавана прамысловая зона, дзе размешчаны гандлёвыя склады, прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, нафтаперапрацоўчы завод. Паромы звязваюць Бінтан з Батамам і Сінгапурам. Дзейнічае аэрапорт.