Вавоні

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Востраў Вавоні)
Jump to navigation Jump to search
Вавоні
індан. Wowoni
Астравы Паўднёва-Усходняга Сулавесі.svg
Характарыстыкі
Плошча714,8 км²
Насельніцтва28 944 чал.
Шчыльнасць насельніцтва40,49 чал./км²
Размяшчэнне
4°08′ пд. ш. 123°06′ у. д.HGЯO
АрхіпелагВялікія Зондскія астравы
Акваторыямора Банда
Краіна
Вавоні (Інданезія)
Вавоні
Вавоні

Ваво́ні (індан.: Wowoniвостраў у Інданезіі. Размешчаны на паўднёвы ўсход ад Сулавесі. Плошча - 714,8 км². Насельніцтва (2010 г.) - 28 944 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вавоні месціцца на паўднёвым усходзе правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі. Аддзелены ад астравоў Сулавесі і Бутон вузкімі суднаходнымі пралівам (адпаведна каля 6 км і 12 км). Даўжыня - 36 км, найбольшая шырыня - 33,4 км. Даўжыня берагавой лініі - 108 км.

Мае вулканічнае паходжанне. Фарміраваўся разам з іншымі тэрыторыямі Паўднёва-Усходняга Сулавесі, аднак у 8 тысячагоддзі да н. э. апынуўся ў ізаляцыі ад іншых частак сушы ў сувязі з падняццем узроўню акіяна. Рэльеф пагорысты. Найвышэйшы пункт - 820 м. У сярэднім кожныя 50 гадоў адбываюцца моцныя землятрусы.

Клімат субэкватарыяльны пасатны. Май — найбольш дажджлівы месяц. Найбольш цёплы месяц - лістапад, калі сярэдняя тэмпература трымаецца каля +29° C.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На востраве Бутон захаваліся першародныя лясы, у якіх дамінуюць пальмавыя расліны. На ўзбярэжжы вылучаюцца мангравыя зарасці. Фаўна вострава значна зменена чалавекам, аднак на сушы захаваліся шматлікія птушкі, дзікія свінні, кажаны, крабы, паўзуны і інш.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Вавоні населены пераважна баджа. Астравіцяне размаўляюць на асобнай мове аўстранезійскага паходжання. Асноўныя заняткі — сельская гаспадарка, рыбалоўства, марскі гандаль. Узровень жыцця на востраве адзін з самых нізкіх у Інданезіі. Зафіксаваны высокі ўзровень дзіцячай смяротнасці (37 на 1000 жыхароў).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]