Паўднёва-Усходні Сулавесі
індан.: Sulawesi Tenggara | |
![]() | |
Дэвіз: Bolimo Karo Somanamo Lipu (Кожны павінен абараніць агульнае) | |
![]() | |
Сталіца | Кендары |
Губернатар | |
Плошча | 38140 км² |
Насельніцтва | 2417962 (2014) |
Народы | бугі (19%), бітунгцы (25.43%), муна (15%) |
Рэлігія | Іслам (95%) |
Мовы | інданезійская мова |
Часавы пояс | UTC+8 |
Сайт | Афіцыйная старонка |
Паўднёва-Усходні Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Tenggara) — правінцыя на паўднёвым усходзе вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 38 140 км². Насельніцтва (2014 г.) - 2 417 962 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Кендары.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі займае паўднёва-усходнюю ўскраіну вострава Сулавесі, а таксама бліжнія астравы Бутон, Вавоні, Кабаэна, Муна, Туканг-Бесі і інш. Значная частка тэрыторыі пакрыта гарамі і пагоркамі, на схілах якіх захаваліся першародныя лясы з рэдкімі відамі флоры і фаўны. На поўдні вылучаецца рэгіён з вапняковымі глебамі і саваннамі. Каля ўзбярэжжа Сулавесі і астравоў шмат каралавых рыфаў.
На поўначы Паўднёва-Усходняга Сулавесі здабываюць нікель. На ўсходзе ад вострава Сулавесі вядзецца здабыча нафты іншаземнымі кампаніямі. На востраве Бутон маюцца багатыя запасы высокаякаснага прыроднага асфальта.
Клімат субэкватарыяльны пасатны, у гарах пераходны да ўмеранага. Сярэдняя гадавая тэмпература амаль не змяняецца на працягу года і ў нізінах трымаецца каля +28° C. Найбольш вільготныя месяцы прыпадаюць на лістапад — сакавік.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У XIV ст. на востраве Бутон склалася асобная дзяржава, заснаваная дынастыяй яванскага паходжання. У 1542 г. яе валадары прынялі іслам і тытул султанаў. У 1667 г. Бутонскі султанат трапіў у залежнасць ад Нідэрландаў. У 1950 г. увайшоў у склад незалежнай Інданезіі. У 1964 г. была сфарміравана правінцыя Паўднёва-Усходні Сулавесі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Рост насельніцтва ў Паўднёва-Усходнім Сулавесі[1]:
1971 | 1980 | 1990 | 1995 | 2000 | 2010 | 2014 |
714 120 | 942 302 | 1 349 619 | 1 586 917 | 1 821 284 | 2 232 586 | 2 417 962 |
Этнічны склад насельніцтва правінцыі стракаты, прадстаўлены бугамі, бітунгцамі, муна, баджа, талакі. Большасць вернікаў спавядае іслам.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Эканоміка правінцыі Паўднёва-Усходні Сулавесі залежыць ад экспарту сырой нафты. Асноўныя спажыўцы — Кітай і Нідэрланды. Большасць насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай, накіраванай пераважна на спажыванне. Таварны характар маюць плантацыі дрэў, якія даюць каштоўную драўніну. У гарадах працуюць дробныя прадпрыемствы пераважна харчовага прызначэння.